Грамадзянам Расіі, якія ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі, будзе прад'яўлена новае абвінавачанне
23.02.2011
—
Новости Общества
|
Учора суд Маскоўскага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы, заведзенай у дачыненні да двух расіян — Івана Гапонава 1988 года нараджэння і Арцёма Брэуса 1983 года нараджэння. Маладыя людзі абвінавачваліся ў тым, што 19 снежня ўдзельнічалі ў масавых беспарадках, пры гэтым дзейнічалі ў групе асоб па папярэдняй змове. Сведкі па гэтай справе — міліцыянеры Алег Дударчык і Аляксандр Якаўлеў — заявілі, што абвінавачаныя прымалі актыўны ўдзел у акцыі на плошчы побач з Домам урада: білі нагамі і рукамі па шчытах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, спрабавалі сарваць шлемы, выхоплівалі гумавыя дубінкі і наносілі ўдары. У сваю чаргу, расіяне, што абвінавачваюцца ў масавых беспарадках у Мінску, сваёй віны не прызналі. Маўляў, на мітынг трапілі з цікаўнасці, у змову з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі не ўступалі, наогул ніякіх адносін да іх не маюць, на супрацоўнікаў міліцыі не нападалі. На судзе Гапонаў і Брэус заявілі, што незнаёмыя адзін з адным. Пасля допыту сведак па справе, разгляду пісьмовых і відэадоказаў віны падсудных, было прынята рашэнне адкласці працэс да 1 сакавіка 2011 года. Такім чынам суд задаволіў хадайніцтва боку абвінаваўцы: даў пракурору час на прад'яўленне новага абвінавачання. Нагадаем, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш як 600 чалавек, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня. Першы судовы працэс па справе аб масавых беспарадках прайшоў 17 лютага ў Фрунзенскім судзе Мінска. Васіль Парфянкоў, раней судзімы па ч. 2 арт. 218 КК ("Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці"), быў прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і прыгавораны да 4 гадоў калоніі строгага рэжыму. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянам Расіі, якія ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі, будзе прад'яўлена новае абвінавачанне Учора суд Маскоўскага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы, заведзенай у дачыненні да двух расіян — Івана Гапонава 1988 года нараджэння і Арцёма Брэуса 1983...
|
|