АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

24.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія памежнікі маюць намер з мая 2011 года пачаць на заставах Гродзенскай памежгрупы і Полацкага памежатрада патруляванне мяжы на канях. На гэтых прымежных тэрыторыях знаходзяцца Аўгустоўскі канал і раён возера Асвейскае. "Нясенне службы ў такіх запаведных месцах мае асаблівасці, і выкарыстанне тэхнікі тут не заўсёды мэтазгодна і матывавана, неабходна рабіць акцэнт на захаванне экаасяроддзя тэрыторый", — лічаць у Дзяржпамежкамітэце. У Гродна злачынец спрабаваў прадаць міліцыянеру крадзеныя фары. Да патэнцыйнага кліента (супрацоўнік РАУС быў не пры выкананні і ў цывільным адзенні) ён падышоў на аўтазапраўцы і прапанаваў купіць ксенонавыя фары. Афіцэр вырашыў праверыць прадаўца. Неўзабаве высветлілася, што выкрадзенае за некалькі месяцаў злачынец захоўваў у кватэры свайго знаёмага, які жыў у адным з ім пад'ездзе некалькімі паверхамі вышэй. Дзякуючы кемлівасці супрацоўніка Кастрычніцкага РАУС гродзенскай міліцыі атрымалася раскрыць серыю крадзяжоў, якая расцягнулася на некалькі месяцаў. Паводле звестак дарожнай міліцыі, у 2010 годзе кіроўцамі, якія зніклі з месца здарэння, здзейснена 609 ДТЗ. У выніку гэтых здарэнняў загінулі 105 чалавек, 550 атрымалі раненні. У студзені гэтага года здзейснена 40 падобных ДТЗ: 10 загінулых і 30 параненых. Маскоўская міліцыя затрымала на Казанскім вакзале грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук. Беларус быў затрыманы пры пасадцы ў цягнік Масква—Барнаул і змешчаны ў ізалятар часавага ўтрымання. Гэты 42-летні жыхар Жлобінскага раёна адшукваўся са снежня 2010 года па ініцыятыве беларускага боку за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў. Устаноўлены 3 ахвяры ў крымінальнай справе аб гандлі людзьмі для адабрання органаў. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па змаганні з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі Міхась Бедункевіч. Усяго ў Беларусі было адабрана 10 "пацыентаў" для аперацый. Аднак пасля некаторыя з іх былі прызнаны непрыдатнымі па медыцынскіх паказаннях. У выніку траім грамадзянам Беларусі былі зроблены аперацыі па выдаленні ныркі. Адна аперацыя была праведзена ў Косава, другая — у Аквадоры, трэцяя — ва Украіне.   ПОЎНЫ АБЗАЦ     Англійскі танцор вырашыў пераадолець шлях ад Лондана да мястэчка Норыдж у танцы. 33-гадовы Том Клер адправіўся з Лондана яшчэ 11 лютага. У цэлым мужчына павінен пратанчыць 198 кіламетраў. Танцор задумаў усё гэта, каб сабраць грошы для грамадскіх праектаў і садзейнічаць папулярызацыі народнага англійскага танца. У Чарнігаве жанчына нарадзіла першае дзіця ў 66 гадоў. Дзіця нарадзілася даношанае і здаровае. Дзяўчынка мае вагу звыш 3 кг 300 г і рост 54 сантыметры. Цяпер самаадчуванне маці і дзіцяці здавальняючае, але з-за ўзросту маці яны з дзіцем яшчэ працяглы час будуць знаходзіцца пад назіраннем дактароў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Англійскі танцор вырашыў пераадолець шлях ад Лондана да мястэчка Норыдж у танцы. 33-гадовы Том Клер адправіўся з Лондана яшчэ 11 лютага. У цэлым мужчына павінен...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика