Аліменты прыйдуць хутчэй. Ад выплат на дзяцей не схаваешся і ў суседзяў. 21.by

Аліменты прыйдуць хутчэй. Ад выплат на дзяцей не схаваешся і ў суседзяў

25.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Муж паехаў на заробкі ў Расію і зусім забыўcя пра нас з дзіцем. Я падала на аліменты, але прайшло ўжо некалькі месяцаў, а я не атрымала ад яго ні капейкі. Чаму так адбываецца? І ці плануюцца ў гэтым плане змяненні?Аліна ФЁДАРАВА, Гомель — З нашай чытачкай нельга не пагадзіцца. Калі працэдура спагнання выплат з аліментшчыкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, адладжана, то з міжнароднымі аліментамі справа іншая. Для таго, каб беларускай жанчыне атрымаць ад грамадзяніна Расійскай Федэрацыі грошы на ўтрыманне дзіцяці, ёй трэба звярнуцца ў суд па месцы жыхарства. Ён выносіць рашэнне, якое  затым трэба выканаць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Для  гэтага рашэнне накіроўваецца ў суд па месцы знаходжання чалавека. Калі вердыкт беларускага суда будзе прызнаны правамоцным, пачынаецца спагнанне аліментаў. Працэдура, як бачым, няпростая. Каб прайсці ўсе ступенькі, патрэбен час, нярэдка гэта займае некалькі месяцаў.Але хутка ўсё павінна змяніцца. Як адзначыў начальнік міжнародна-прававога аддзела Міністэрства юстыцыі Яраслаў Буднік, 30 сакавіка ў Маскве адбудзецца аб’яднаная калегія міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Расіі. На ім у шэрагу іншых плануецца разгледзець і пытанне спагнання аліментаў. Прапануецца адмовіцца ад працэдуры прызнання і выконваць рашэнне беларускага суда ў тым жа парадку, як і расійскага. Гэта дазволіць паскорыць атрыманне выплат на ўтрыманне дзяцей.Новаўвядзенне, дарэчы, закране не толькі расіян, але і беларускіх грамадзян, якія легальна працуюць у Расіі. Прасцей будзе спагнаць аліменты і з тых, хто працяглы час знаходзіцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі без рэгістрацыі.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Муж паехаў на заробкі ў Расію і зусім забыўcя пра нас з дзіцем. Я падала на аліменты, але прайшло ўжо некалькі месяцаў, а я не атрымала ад яго ні капейкі. Чаму так...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика