РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

12.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Падняліся" на Br9 мільярдаў

Такі даход за няпоўны год атрымала група зламыснікаў, удзельнікі якой "зараблялі" грошы на незаконных аперацыях.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, крымінальная справа ў адносінах да ўдзельнікаў арганізаванай групы заведзеная ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Віцебскай вобласці. Падазроныя, як высветлілася, са студзеня па лістапад мінулага года дзейнічалі ў Мінску ад імя і з выкарыстаннем рэквізітаў пяці падкантрольных камерцыйных структур, яны ажыццяўлялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па абнаяўліванні грашовых сродкаў.

А вось дырэктар прыватнага прадпрыемства з Мінскага раёна падазраецца ў тым, што ўхіліўся ад платы падаткаў і збораў на 1,6 мільярда рублёў. Як мяркуецца, гэты кіраўнік у 2006-2007 гадах змог "зэканоміць" на тым, што заніжаў падатковую базу і ўносіў у падатковыя дэкларацыі заведама несапраўдныя звесткі, чым і нанёс дзяржаве ўрон у асабліва буйным памеры. У адносінах яго таксама заведзена крымінальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

Адзін з малых памёр, атруціўшыся на пажары

Як расказала "Звяздзе" прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо, пажар адбыўся ў вёсцы Серкавіцы Талачынскага раёна а дзясятай гадзіне вечара. Мама дзяцей, аператар машыннага даення, і яе грамадзянскі муж, слесар, былі на рабоце. Працуюць у адной гаспадарцы. Хлопчыкі былі дома адны, відавочна, гулялі з агнём. Калі дарослыя вярнуліся з працы, убачылі моцнае задымленне. Мужчына вынес братоў з пакою, дзе яны хаваліся ад агню на канапе пад коўдрай. Дарослыя патушылі агонь. Выклікалі "хуткую". Медыкі і канстатавалі смерць старэйшага, сямігадовага брата, малодшы з атручваннем прадуктамі гарэння быў шпіталізаваны ў Талачынскую цэнтральную раённую бальніцу. Сям'я характарызуецца станоўча, на ўліку як праблемная не знаходзіцца. На жаль, іх дом не быў абсталяваны аўтаномным пажарным апавяшчальнікам.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Не абагнаў

18-гадовы жыхар Баранавічаў пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу на вул. Брэсцкай і яго "Сеат" сутыкнуўся з малакавозам, а затым яшчэ наляцеў і на грузавік "Фальксваген". Кіроўца "Сеата" загінуў на месцы, а трое пасажыраў легкавіка атрымалі траўмы.

Сымон Свістуновіч.

Гусей пакуль няма, аднак паляўнічы сезон стартуе

Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, з гэтай суботы ў краіне адкрываецца сезон палявання на гусей. Доўжыцца ён будзе па другую нядзелю мая.

Паляваць дазваляецца ў светлы час сутак на птушку любога полу і ўзросту. Від здабычы — зброевы з падыходу, з засады, з падманьваннем, у тым ліку з падсаднымі гусямі, профілямі, чучаламі, па пралёце. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дазваляецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр'ераў, таксаў, выжлаў, апортараў, водных сабак.

Іншая справа, што гусі яшчэ да нас не прыляцелі і паляваць фактычна няма на каго. Аднак, як паведамілі ў аддзеле паляўнічай гаспадаркі і пабочнага лесакарыстання Міністэрства лясной гаспадаркі, уносіць нейкія карэктывы ў сувязі з умовамі надвор'я не плануецца — сезон палявання афіцыйна стартуе сёння. Нам патлумачылі, што для падрыхтоўкі карэктыў у тэрміны і апавяшчэння ўсіх зацікаўленых бакоў спатрэбіцца мінімум тыдзень. А тым часам могуць прыляцець гусі... Адбудзецца гэта пасля сходу снегавога покрыва і ўскрыцця вадаёмаў, калі ў птушкі з'явіцца кармавая база.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Падняліся" на Br9 мільярдаў Такі даход за няпоўны год атрымала група зламыснікаў, удзельнікі якой "зараблялі" грошы на незаконных аперацыях. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика