У панядзелак месцамі да 15 цяпла
12.03.2011
—
Новости Общества
|
Сёння ўдзень, пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў, надвор'е ў нашай краіне пачне паляпшацца. Ападкаў амаль не будзе. Тэмпература паветра ад 0 на поўначы да 8 цяпла на поўдні краіны, паведамілі рэдакцыі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры. У нядзелю пачне павялічвацца атмасферны ціск, таму ападкаў не прадбачыцца. Толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці часам будзе ісці невялікі мокры снег і дождж. Уначы і раніцай месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе яшчэ халаднавата: 0—7 марозу. Удзень паўднёвыя ветры прынясуць да нас цёплае паветра з Міжземнага мора і будзе ўжо 3-9 цяпла, а на паўднёвым захадзе — да плюс 10—13 градусаў. І ў першыя дні наступнага тыдня ўплыў цёплага Міжземнамор'я ўзмацніцца. Малаактыўны атмасферны фронт прынясе ў краіну кароткачасовыя дажджы і туманы. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Уначы будзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень — 5—12 цяпла, а на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — нават да плюс 15 градусаў. Сіноптыкі адзначаюць, што такі тэмпературны фон на 4—6 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўдзень, пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў, надвор'е ў нашай краіне пачне паляпшацца. Ападкаў амаль не будзе. Тэмпература паветра ад 0 на поўначы да 8 цяпла...
|
|