Каля 40 тысяч птушак маразоў не баяцца. 21.by

Каля 40 тысяч птушак маразоў не баяцца

12.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі былі падведзены вынікі зімовага ўліку птушак, які быў арганізаваны ў першы месяц года. Як адзначылі рэдакцыі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", спецыялістамі і аматарамі прыроды ў Беларусі было зафіксавана ў гэты час 58 відаў крылатых.

Сярод рэдкіх ці занесеных у Чырвоную кнігу РБ птушак сёлета былі заўважаны ў нас арлан-белахвост, звычайная пустальга, зялёны і трохпальцавы дзятлы, жаўрук-смяцюк і белая сініца. Шмат хто з назіральнікаў бачыў шызага голуба, палявога і дамавога вераб'ёў, грака, вялікую сініцу, каўку і шэрую варону. Сёлета стала больш зімаваць у нашай краіне амялушак, сініц-апалоўнікаў, снегіроў, звычайных стрынатак і нават чорных драздоў. Увогуле ў акцыі па зімовых уліках сёлета ўдзельнічала 1459 чалавек, якія налічылі 39882 птушкі.

Цяпер на дварэ ўжо вясна і птушак у нашай краіне робіцца ўсё болей, аднак... Уначы яшчэ даволі холадна, а харчавацца крылатым пакуль няма чым. Спецыялісты АПБ рэкамендуюць працягваць дапамагаць птушкам у гэты цяжкі час. Трэба абнавіць корм у кармушках. Крыху семак сланечніку, розныя дробныя крупы, маленькія кавалачкі несалёнага сала. У заакрамах прадаецца спецыяльная сумесь для птушак, порцыя якой каштуе 3—5 тысяч рублёў. Для нас такія грошы, па сутнасці, дробязь, а слабым крылатым наша падтрымка захавае жыццё.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі былі падведзены вынікі зімовага ўліку птушак, які быў арганізаваны ў першы месяц года. Як адзначылі рэдакцыі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика