Майму дзядулю — 70!. 21.by

Майму дзядулю — 70!

12.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 сакавіка — асаблівая дата ў нашай сям'і. Менавіта ў гэты дзень нарадзіўся наш любімы дзядуля Леанід Мікалаевіч Дубатоўка. Нарадзіўся дзядуля ў вёсцы Баханы Стаўбцоўскага раёна. Пасля арміі вырашыў пераехаць у вёску Беламошша, дзе пазнаёміўся з маёй бабуляй Станіславай Эдвінаўнай. Праз некаторы час яны ажаніліся, на свет з'явіліся дзве дачкі — спачатку Святлана, а праз некалькі гадоў Наталля. Працавалі дзядуля з бабуляй у СПК "Дзераўная". Дзякуючы працы яны атрымалі дом у вёсцы Дзераўная. Тут нарадзіўся малодшы сын Віталь. За два гады да пенсіі дзядуля працаваў шафёрам на цагельным заводзе ў Аталезі.

Свае 70 гадоў дзядуля пражыў сумленна, часам цяжка, але з гонарам. На яго лёс выпалі гады вайны, савецкія часы, праца на аўтамабілі, сямейнае жыццё, дзеці. Цяпер дзядуля знаходзіцца на пенсіі. Разам з бабуляй вырошчваюць прыгожыя кветкі ў сваім двары. Маюць 3 унучкі, 3 унукі, першага праўнука. Вось такі ў мяне дзядуля!!!

Дарагі, любы наш татачка, дзядуля! З вялікай пяшчотай, ад усяго сэрца, шчыра, з любоўю віншуем цябе з 70-годдзем! Будзь заўжды здаровы, наш родны, жыві доўга-доўга. Шчасця табе, дабрабыту, радасных, светлых дзён жыцця.

Ілона Бычкевіч, вучаніца 10 "А" класа Дзераўнянскай сярэдняй школы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 сакавіка — асаблівая дата ў нашай сям'і. Менавіта ў гэты дзень нарадзіўся наш любімы дзядуля Леанід Мікалаевіч Дубатоўка. Нарадзіўся дзядуля ў вёсцы Баханы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика