Доктар, пацыент і... інтэрнэт. 21.by

Доктар, пацыент і... інтэрнэт

12.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для зваротнай сувязі са сваімі пацыентамі, ды і ўвогуле з насельніцтвам, у Гродзенскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі вырашылі задзейнічаць інтэрнэт-сайт па пытаннях артапедыі і траўматалогіі (www.оrtо.bу).

Прычым інфармацыяй аб сучасных метадах дыягностыкі і лячэння артапедычнай паталогіі, парадах па недапушчэнні скаліёзу, плоскаступнёвасці і іншых хвароб, пытаннямі і адказамі па электроннай пошце кантакты не абмяжуюцца. Загадчык дзіцячага артапеда-траўматычнага аддзялення, кандыдат медыцынскіх навук Леанід СЫЧЭЎСКІ паведаміў карэспандэнту "Звязды", што ў бліжэйшы час на сайце пачне працаваць форум, паколькі ўрачоў цікавяць меркаванні пацыентаў наконт якасці лячэння.

Дарэчы, Леанід Сычэўскі не выключае, што атрымаць кансультацыю доктара чалавек зможа і ў... хатніх умовах — з дапамогай інтэрнэт-сістэмы "Скайп".

За апошнія пяць гадоў у аддзяленні артапедыі і траўматалогіі для дзяцей укаранілі 62 новыя методыкі дыягностыкі і лячэння, многія з іх — упершыню ў Беларусі. Урачы стажыраваліся ў перадавых клініках Нарвегіі, Германіі, Польшчы, Японіі.

— Аб дынаміцы развіцця новых тэхналогій у гэтай галіне можна меркаваць на прыкладзе лячэння плоскаступнёвасці, — кажа Леанід Сычэўскі. — Да сярэдзіны 1990-х гадоў гэта хвароба лячылася малаэфектыўнымі кансерватыўнымі метадамі (вусцілкі-супінатары, лячэбная фізкультура, масаж і г.д.). Часта стваралася бачнасць лячэння, сярод нашых калег нават бытавала меркаванне, што да пяці гадоў плоскаступнёвасць не дыягнастуецца, а пасля пяці не вылечваецца. Аднак у канцы 90-х, пасля прыезду амерыканскіх калег, у клініцы асвоены эфектыўныя спосабы хірургічнага лячэння цяжкіх формаў. Вопытам іх прымянення мы падзяліліся ў шматлікіх публікацыях у часопісах і манаграфіях, эфектыўнасць не выклікала сумнення. Але нас не задавальняла траўматычнасць аперацый, і ў 2008 годзе мы прапанавалі ўласныя спосабы лячэння. Аперацыі праводзяцца пад электроннай рэнтгенустаноўкай, з кропкавых (да 1 см) разрэзаў, прычым адразу на двух ступнях. Працягласць — 20 хвілін. Ніякага гіпсу, пацыенты ходзяць на трэція суткі, здаровыя ступні ў ста працэнтах выпадкаў. Падобным шляхам мы рухаемся і ў іншых кірунках: хірургічнае лячэнне дзіцячага цэрабральнага паралічу, хірургія верхняй канечнасці, каленнага сустава і г.д.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для зваротнай сувязі са сваімі пацыентамі, ды і ўвогуле з насельніцтвам, у Гродзенскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі вырашылі задзейнічаць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика