"Палову грошай вярнулі. Сена знайшоў у прыватніка". 21.by

"Палову грошай вярнулі. Сена знайшоў у прыватніка"

12.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Выпісаў у гаспадарцы сена, яго прывезлі нарэшце — дзве тоны за 400 тысяч рублёў. Паглядзеў, а там вялікая частка пагніўшага, абледзянелага. За што, пытаецца, плаціў? Трэба або вылічваць з агульнай сумы кошт некандыцыі, або давозіць нармальнае сена — колькі патрэбна. Сказаў пра тое старшыні гаспадаркі, той адмаўляецца ад такога кампрамісу. Хоць сена таго я чакаў дзесяць дзён. То яны, як патлумачылі, забыліся, то з трактарам нешта здарылася. А я ж трымаю не адну кароўку, дык кармы на той момант былі ўжо практычна на зыходзе. Тым больш за сена я адразу аплаціў усю суму цалкам. Абяцалі пусціць кармы праз вагі, але прывезлі рулоны проста так, без узважвання. Звяртаўся ў райвыканкам, сказалі, што разбяруцца, можа, з іншай гаспадаркі сена прададуць. Але ж колькі мне чакаць?"

Такое пытанне паступіла на "гарачую лінію" газеты з Расонскага раёна. Мы аператыўна звязаліся з начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргеем ЗІНКЕВІЧАМ. Той некалькі здзівіўся звароту заяўніка ў "Звязду", паколькі апошні сапраўды званіў яму зусім нядаўна і Сяргей Мікалаевіч паабяцаў разабрацца ў сітуацыі. "Але ж гэта немагчыма зрабіць вось прама зараз, імгненна, як таго хоча чалавек. Ён жа звязваўся са мной літаральна гадзіну таму. Навошта адразу ў газету тэлефанаваць?". А калі ў заяўніка сапраўды няшмат тых кармоў, яму ж жывёлу нечым трэба карміць, вось і хвалюецца?! Сышліся на тым, што, па нашай ужо просьбе, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання аператыўна звяжацца са старшынёй гаспадаркі, адкуль малаказдатчыку прывезлі тое няўдалае сена, з мэтай па магчымасці аператыўна вырашыць пытанне.

Праз нейкі час (выхадныя, потым не атрымалася дазваніцца ні да начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ні да вяскоўца-заяўніка) даведаліся, як усё вырашылася. "Чалавеку вернуць грошы. Больш да нас ён не звяртаўся", — паведаміў Сяргей Зінкевіч. Да самога малаказдатчыка мы змаглі дазваніцца якраз у той момант, калі ён ехаў па сена для сваіх каровак. "Знайшоў яго за тры кіламетры ад сваёй вёскі — у прыватніка. А з гаспадаркі вярнулі палову грошай — 200 тысяч рублёў. Па праўдзе, я ж за гэтыя дні, акрамя як да вас, патэлефанаваў яшчэ нават у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Вы ж зразумейце, у мяне на той момант — праз некалькі дзён пасля майго тэлефанавання ў "Звязду" — сапраўды кармоў ужо амаль не заставалася..."

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Выпісаў у гаспадарцы сена, яго прывезлі нарэшце — дзве тоны за 400 тысяч рублёў. Паглядзеў, а там вялікая частка пагніўшага, абледзянелага. За што, пытаецца,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика