Разварот жывой вагі. 21.by

Разварот жывой вагі

12.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Высокая нарада. Старшыню СВК, якому выпала прымаць кіраўнікоў і членаў калегій розных ведамстваў, аж распірае ад гордасці. Нават пінжак не сыходзіцца. Невыпадкова такі гонар — значыць, заўважылі яго старанні, а там, глядзіш, і ўгору рушаць.

На трыбуне ён захлёбваючыся сакоча аб дасягненнях. Тоны, цэнтнеры, гектары, прывагі, адвагі дзявятым валам абрушыліся на гасцей. Зала з цяжкасцю ўспрымала сэнс красамоўства. Прэзідыум, відаць, таксама. Таму з яго і выплыла просценькае пытанне:

— Прабачце, а як вам, шаноўны, удалося дасягнуць такіх, лічы, геніяльных зрухаў?

Мінутная неспадзяванка.

— А-а-а, паважаныя члены! — паварот з паклонам у бок сцэны. — І кіраўнікі гаспадарак, — слізгаючы позірк па зале. — Я вам скажу вось што. Мы галоўнага агранома разварочваем на 360 градусаў. І вынік відавочны. Ніва вунь як дзячыць...

— Развярнулі, крутанулі і ўсё — гатова? Збожжа з бульбай патокам льюцца?.. — хіхікнулі паважаныя члены з прэзідыума. — А што стрымлівае тады вашу жывёлагадоўлю?

— Нашу жывёлагадоўлю стрымлівае толькі жывая вага, — з націскам на кожным слове адказаў старшыня. На твары яго адбіўся сарказм: "Хлопцы, як вы кіруеце, калі звычайных рэчаў не падсякаеце? Відаць, захвалілі вас да... Вось і звесілі ручкі-ножкі".

— Высокакваліфікаваны мічурынец, — іранізавалі члены. — Становішча лепш, чым будзе. Але горш, чым было. Чаму вы ў свае бярэзінскія джунглі і прэрыі скаціну не гоніце? На лаўры селі... Ці п'янкі-гулянкі, казкі-шмазкі перш за ўсё?

— Прабачце, я не з тых, — выставіў рукі заслонам старшыня. — Я разумею: калі будзем кожны дзень кагосьці тузаць, што-небудзь вытузаем. Абавязкова. Я займаюся гэтым пытаннем і маю добрыя вынікі. Развярнулі агранома, закруцім і заатэхніка...

А самога буравіла думка: "Уліп. Як бы наогул не засунулі на задворкі. Шчасце было так блізка... Мог бы так гайкі закручваць, што і з вас разьба ляцела б".

Мікалай ШЛОМА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокая нарада. Старшыню СВК, якому выпала прымаць кіраўнікоў і членаў калегій розных ведамстваў, аж распірае ад гордасці. Нават пінжак не сыходзіцца. Невыпадкова...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика