Чыгунка ўводзіць дадатковыя цягнікі
12.03.2011 11:23
—
Новости Общества
|
Чыгунка ўводзіць дадатковыя цягнікі У бліжэйшы час у раскладзе Беларускай чыгункі цягнікоў з'явіцца шэраг дадатковых цягнікоў.
Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні, 17 сакавіка будзе курсіраваць дадатковы цягнік 512 Брэст — Масква. З Брэста ён выйдзе ў 19.50, будзе ў Мінску ў 23.59, у 0.11 зноў выправіцца ў дарогу і прыбудзе ў Белакаменную 18 сакавіка ў 10.33. На 18 сакавіка запланаваныя цягнікі: 552 Мінск — Масква адпраўленнем з Мінска ў 21.55, прыбыццём у расійскую сталіцу 19 сакавіка ў 8.48; 502 Мінск — Масква адпраўленнем з Мінска ў 19.30, прыбыццём у Маскву 19 сакавіка ў 7.50. Дарэчы, гэтыя ж цягнікі запланаваныя ў раскладзе і на 19 сакавіка — на той жа час. 19 сакавіка да паслуг пасажыраў будуць таксама цягнікі: 537 Масква — Брэст адпраўленнем з Белакаменнай у 14.23, прыбыццём у Мінск у 0.37, адпраўленнем у 0.48, прыбыццём у горад над Бугам 20 сакавіка ў 4.50; 512 Брэст — Масква адпраўленнем з Брэста ў 19.50, прыбыццём у нашу сталіцу ў 23.59, адпраўленнем у 0.11, прыбыццём у Маскву ў 10.33. Шэраг дадатковых цягнікоў запланаваны на 20 сакавіка. У прыватнасці, гэта: 552 Брэст — Масква адпраўленнем з Брэста ў 20.00, прыбыццём у Мінск у 0.08, адпраўленнем у 0.20, прыбыццём у Маскву 21 сакавіка ў 12.38; 644 Брэст — Магілёў адпраўленнем з Брэста ў 5.17, прыбыццём у Мінск у 9.21, адпраўленнем у 9.32, прыбыццём у Оршу ў 12.10, адпраўленнем у 12.33, прыбыццём у Магілёў у 14.03; 640 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 9.30, прыбыццём у сталіцу ў 13.34; 636 Брэст — Мінск адпраўленнем з горада над Бугам у 9.58, прыбыццём у Мінск у 14.16. Нарэшце, 21 сакавіка запланаваны рух дадатковых цягнікоў: 640 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 9.30, прыбыццём у Мінск у 13.34; 636 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 9.58, прыбыццём у сталіцу ў 14.16; 552 Брэст — Масква адпраўленнем з горада над Бугам у 20.00, прыбыццём у Мінск у 0.08, адпраўленнем у 0.20, прыбыццём у расійскую сталіцу 22 сакавіка ў 12.38. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшы час у раскладзе Беларускай чыгункі цягнікоў з'явіцца шэраг дадатковых цягнікоў. Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні, 17 сакавіка будзе курсіраваць...
|
|