Авечка вакол чалавечка. Навошта па валёнках напільнікам водзяць?. 21.by

Авечка вакол чалавечка. Навошта па валёнках напільнікам водзяць?

15.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Авечка вакол чалавечка.
Навошта па валёнках напільнікам водзяць?

Ці лёгка зрабіць валёнкі? Адказ на гэта пытанне дакладна ведае вядомы шапавал Клімавіцкага раёна Аляксандр Галкоўскі з вёскі Судзілы. Гэтаму старадаўняму рамяству ён навучыўся ў дзевятнаццаць гадоў. З таго часу і па сённяшні дзень з-пад яго залатых рук выйшла ўжо не адна сотня цёплых ботаў для сваякоў і знаёмых.

Дзядуля і некаторыя родныя дзядзькі Галкоўскага ўмелі добра рабіць валёнкі. Але Аляксандр Мікалаевіч пераняў гэтыя навыкі зусім не ад іх.— У 1978 годзе скончыў аддзяленне пчалярства Смілавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума і прыехаў на працу. На пчальнік у казённых ботах хадзіць было холадна. Вось і паехаў купіць на кірмаш валёнкі. Пахадзіў-пахадзіў там, але вярнуўся з пустымі рукамі: іх кошт для мяне аказаўся высокім. Тады адзін стары мясцовы жыхар І.А.Фокін параіў мне набыць авечак і навучыў валяць валёнкі. А потым і ўсю снасць мне аддаў. Ёй карыстаюся і зараз, — узгадвае судзілаўскі шапавал.“Авечка вакол чалавечка” — гэту народную загадку пра валёнкі Аляксандр Мікалаевіч часта любіць паўтараць. І сапраўдных авечак на сваім падворку трымае. Якія ж валёнкі без воўны?— Працэс валяння валёнак — працаёмкі. Па словах майго субяседніка, каб якасна зрабіць толькі адзін валёнак, трэба затраціць каля чатырох гадзін. Уся праца шапавала нагадвае нейкую таямніцу. Нават воўну ён важыць на старым-старым бязмене — у фунтах. Калі па гатовых валёнках правесці напільнікам і яны зазвіняць — значыць, работа ўдалася. Такія можна насіць больш за дзесяць гадоў, і яны не парвуцца.У час сваёй працы Аляксандр Мікалаевіч нярэдка спявае. Ён ведае шмат народных песень, прыказак і прымавак.Галкоўскі — не толькі знакамітасць Клімаўшчыны, але і далёка па-за межамі раёна. Ён — мясцовы края-знаўца, руплівы гаспадар, добры бацька, стараста роднай вёскі. Уласным прыкладам вясковец што-дзённа пераконвае родных і землякоў у праўдзівасці народнай мудрасці: хто дбае — той і мае, а што ўмееш — за плячыма насіць не цяжка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці лёгка зрабіць валёнкі? Адказ на гэта пытанне дакладна ведае вядомы шапавал Клімавіцкага раёна Аляксандр Галкоўскі з вёскі Судзілы. Гэтаму старадаўняму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика