“Едзем з песняй да сяла...”. Аўтобус з надпісам “Аўтаклуб” прывозіць артыстаў нават у самыя аддаленыя вёсачкі Мціслаўшчыны. 21.by

“Едзем з песняй да сяла...”. Аўтобус з надпісам “Аўтаклуб” прывозіць артыстаў нават у самыя аддаленыя вёсачкі Мціслаўшчыны

15.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 “Едзем з песняй да сяла...”.
Аўтобус з надпісам “Аўтаклуб” прывозіць артыстаў нават у самыя аддаленыя вёсачкі Мціслаўшчыны.

Дырэктар Капачоўскага сельскага Дома культуры Наталля Ганчарова прыкметна хвалявалася. І прычына таму была: тутэйшыя самадзейныя калектывы трымалі справаздачу за мінулы год. Хваляванні аказаліся дарэмнымі. Самадзейныя артысты, што мовіць, былі “ў ноце”.

У гэты вечар дзея адбывалася не толькі на сцэне. У вестыбюлі ўмельцы выставілі свае работы ў розных кірунках прыкладнога мастацтва. Члены Клуба гарбаты (працуе пры СДК і такі) прапанавалі тры віды гэтага напою, характарызуючы спажыўныя вартасці кожнага. Аматары ж даўніны з цікавасцю маглі агледзець куток этнаграфіі, дзе размяшчаліся прадметы ўжытку мінуўшчыны.— Гадавыя справаздачы клубаў і дамоў культуры — мерапрыемствы абавязковыя, — патлумачыла намеснік дырэктара Цэнтралізаванай раённай клубнай сістэмы Галіна Башкова. — Яны не толькі даюць уяўленні аб рабоце, што праводзілася на працягу года, але дазваляюць напрацаваць канцэртныя праграмы, якія потым можна паказваць у іншых населеных пунктах як у рамках абмену, так і ў якасці асобных выступленняў калектываў.Сапраўды, у раённым Цэнтры культуры паказалі графік абслугоўвання вёсак, у якім быў пазначаны кожны канцэрт. І не толькі калектываў, што існуюць у Мсціславе — з імі справа асобная, а і сельскіх самадзейных артыстаў. Аказалася, што ў раёне шырока практыкуюцца абменныя канцэрты. Гэта значыць, што спевакі, танцоры, дэкламатары з аднаго клуба выступаюць у суседнім, а потым наадварот. — Любяць сустракацца з мсціслаўскім гледачом і вядомыя беларускія артысты, — зазначае начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Біскун. — І прычына тут у тым, што разумеюць мсціслаўцы сапраўднае мастацтва і цёпла сустракаюць яго майстроў.Але, бадай, самы напружаны канцэртны графік у артыстаў мясцовага аўтаклуба, які існуе пры Цэнтралізаванай клубнай сістэме. Менавіта ён — сапраўднае спецыяльнае мастацкае падраздзяленне хуткага рэагавання. Напярэдадні свят, знамянальных дат і падзей яны дабіраюцца да самых аддаленых і маланаселеных вёсак і вёсачак і выступаюць перад іх жыхарамі, нават калі іх крыху больш дзясятка. — Людзі ў нас працавітыя, шчырыя, — нібы падводзіць вынік Наталля Біскун. — Таму і ў вольны час яны павінны мець магчымасць цікава адпачыць.

Мсціслаўскі раён

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар Капачоўскага сельскага Дома культуры Наталля Ганчарова прыкметна хвалявалася. І прычына таму была: тутэйшыя самадзейныя калектывы трымалі справаздачу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика