На беразе кахання. У Клімавіцкім раёне няма старажытных помнікаў. 21.by

На беразе кахання. У Клімавіцкім раёне няма старажытных помнікаў

15.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 На беразе кахання.
У Клімавіцкім раёне няма старажытных помнікаў.

Але тут жывуць людзі, якія па-сапраўднаму любяць свой край і ганарацца ім.

Калі за кропку гістарычнага адліку браць, як гэта прынята, першае ўпамінанне населенага пункта ў хроніках ці іншых дакументах, то райцэнтр параўнаўча малады. У сёлетнім снежні яму спаўняецца 430 гадоў. Адзначаць яе тут збіраюцца цікава і шырока. Для сябе нават сёлетні год аб’явілі годам горада.

Што гэта азначае канкрэтна? Па-першае, значна адновяцца музейныя экспазіцыі. І не толькі ў раённым краязнаўчым музеі, але і ў іншых, якія існуюць пры школах, — распавядае загадчыца аддзела ідэалагічнай работы Клімавіцкага райвыканкама Марыя Пракопчык. — У выніку актывізуецца вывучэнне гісторыі роднага краю, павысіцца цікавасць да яе пазнання. Гэты інтарэс будзе “падагравацца” бібліятэкамі, якія ў сваю чаргу прапануюць чытачам пашыраны “развал” гістарычнай літаратуры. — Акцэнт робім на вывучэнні роднага краю моладдзю, у тым ліку і школьнікамі, — працягвае Марыя Пракопчык. — Нездарма ж кажуць, што ў чалавека, які цураецца сваей гісторыі, няма будучыні. Таму ў школах, іншых навучальных установах Клімавіч і рэгіёна пройдуць тэматычныя вечары, турніры знаўцаў гісторыі роднага краю, конкурсы малюнкаў, спаборніцтвы па брэйн-рынгу, інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” і іншыя мерапрыемствы з краязнаўчым ухілам.Як стала вядома, і многія ўжо звыклыя конкурсы і выставы сёлета пройдуць у рамках святкавання юбілею горада. Скажам, да прэтэндэнтаў на званне “Лепшая маладая сям’я Клімаўшчыны”, якая вызначалася і раней, сёлета разам з іншымі будуць прад’яўляцца патрабаванні ведання гісторыі родных мясцін. Конкурс “Клімавічы вачыма моладзі” таксама пройдзе ў адпаведным фармаце. А спаборніцтвы рытараў праводзяцца пад дэвізам “Клімавічы і Я”.Нягледзячы на тое што юбілейная дата тычыцца райцэнтра, адзначаць яе будзе ўвесь раён. Пройдуць святы вёсак. А пасля медазбору ў вёсцы Стары Дзедзін адбудзецца фестываль мёду.Зараз ідзе актыўнае галасаванне за мясцовыя сем цудаў. Многія клімаўчане аддаюць свае сімпатыі юнай плыўчысе Аляксандры Карняенка, якую любоўна называюць Русалачкай, братам Кавалёвым, што праславілі сваю сям’ю і малую радзіму ў навуцы. Паколькі галасаванне інтэрактыўнае, то, зразумела, найбольшую актыўнасць праяўляюць школьнікі і працоўная моладзь, якой найбольш даступны інтэрнэт. Але і яны выбіраюць у якасці галоўнага цуда людзей, слаўных працай і здзяйсненнямі....А напрадвесні ў Клімавічах пройдзе суботнік. Ад шматлікіх ранейшых ён адрозніваецца тым, што сродкі, якія будуць зароблены на ім, выкарыстаюцца на збудаванне і ўпарадкаванне пляцоўкі для маладажонаў ля ракі Калініцы, якую ўжо назвалі “Бераг любові”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але тут жывуць людзі, якія па-сапраўднаму любяць свой край і ганарацца ім. Калі за кропку гістарычнага адліку браць, як гэта прынята, першае ўпамінанне населенага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика