Дар'я Домрачава выйграла апошнюю гонку сезона І заваявала Малы хрустальны глобус
22.03.2011
—
Новости Общества
|
Апошні этап Кубка свету па біятлоне скончыўся для беларускіх балельшчыкаў выдатна: лідар нашай зборнай Дар'я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам, якая стала завяршальнай у сезоне. Увогуле гэты этап у Холменколене стаў для Дар'і адметным: яна заняла тры прызавыя месцы. Спачатку беларуска ўзяла бронзу ў спрынце, затым серабро ў гонцы праследавання, а зараз золата ў мас-старце. Дар'я прамахнулася аднойчы на першай стральбе, затым двойчы адстралялася без промахаў. Высокая хуткасць дазволіла ёй увесь час трымацца ў ліку лідараў. А вось на чацвёртай стральбе Дар'я двойчы прамахнулася. І пакідала стрэльбішча пасля расіянкі Ганны Багалій-Цітавец, у кампаніі яшчэ адной расійскай біятланісткі Вольгі Зайцавай. Але хуткасці ў гэтай гонцы Дар'і было не займаць. Яна пакінула за спінай і Зайцаву, а пасля абагнала і Багалій-Цітавец.
На фінішы беларуска выйграла ў Багалій-Цітавец 16 секунд, у Зайцавай — 25. З часам 36 хвілін 13 секунд Дар'я Домрачава святкавала перамогу. Разам з ёй беларусцы дастаўся "Малы хрустальны глобус" па выніках гонак з масавым стартам. У агульным заліку Кубка свету Домрачава заняла шостае месца. На чэмпіянаце свету Дар'я стала сярэбраным прызёрам. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні этап Кубка свету па біятлоне скончыўся для беларускіх балельшчыкаў выдатна: лідар нашай зборнай Дар'я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам, якая...
|
|