Халезін і Каляда папрасілі прытулку ў ЗША. 21.by

Халезін і Каляда папрасілі прытулку ў ЗША

05.04.2011 17:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Халезін і Каляда папрасілі прытулку ў ЗША

Наша Ніва
Кіраўнікі Свабоднага тэатра папрасілі палітычны прытулак у ЗША.

У часе выканання працэдур па афармленні статусу палітычных уцекачоў яны павінны знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Таму ў Варшаве адмененыя спектаклі Свабоднага тэатра, якія павінны былі адбыцца на сцэне Тэатра Польскага. Пра гэта паведаміла Польскаму радыё журналістка Юлія Слуцкая.

Халезіну і Калядзе, магчыма, пагражаў арышт у Беларусі, бо яны бралі актыўны ўдзел у Плошчы. Каляда выступала з трыбуны мітынгу і публічна ганьбіла амонаўцаў.

Свабодны тэатр планаваў паказаць у варшаўскім Тэатры Польскім свой спектакль "Пакаленне jeans". Прэм’ера мела адбыцца 14 мая.

Кіраўнікі Свабоднага тэатра ў лісце да дырэктара польскай сцэны Анджэя Сэвэрына напісалі, што, "нягледзячы на праблемы й перашкоды, спектакль абавязкова пакажуць ў наступным сезоне". "Для нас гэта справа гонару", напісалі ў лісце Мікалай Халезін й Наталля Каляда.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнікі Свабоднага тэатра папрасілі палітычны прытулак у ЗША. У часе выканання працэдур па афармленні статусу палітычных уцекачоў яны павінны знаходзіцца на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика