Дзяжа. 21.by

Дзяжа

08.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяжа — драўляная ёмістасць, у якой ставілі цеста (рошчыну) для хлеба. У культуры ўсходніх славян дзяжа стала сімвалам багацця, дабрабыту і здароўя, а таксама працягу жыцця на зямлі. Дзеянні гаспадыні, калі яна апускала ў дзяжу рошчыну і выпякала хлеб, параўноўвалі з нараджэннем новага жыцця. Лічылася: як "расце" цеста, так дабрабыт будзе "расці" ў хаце.

 Дзяжу выкарыстоўвалі і ў абрадах, звязаных з ахоўнай магіяй, каб спыніць град ці пажар, перасцерагчы ад удару маланкай і г.д. Так, у час навальніцы ці пажару жанчыны выносілі на падворак дзяжу, хлебную лапату і накрыўку ад дзяжы.

 У час улазін першымі ў хату пускалі кошку, пеўня, а потым уносілі дзяжу. Гаспадар нёс дзяжу з рошчынай і прасіў Нябёсы, каб у новай хаце ніколі не зводзіўся хлеб.

 Хлеб у дзяжы будзе заўсёды "расці", калі дзяжу вырабіць з сасны, у якую трапіла маланка.

 Калі куплялі дзяжу, неабходна было адрозніваць "мужчынскую" і "жаночую", набываючы, безумоўна, жаночую. Для гэтага лічылі клёпкі: цотная колькасць называлася "дзіж", няцотная — "дзіжка".

 Дзяжу з цестам накрывалі ручніком і ставілі на стол ці ў чырвоны кут.

 Калі дзяжа "сапсавалася", гаспадыні неабходна было выканаць шэраг магічных дзеянняў: пацерці яе цыбуляй, часнаком, абкурыць купальскімі травамі, абпырскаць хрышчэнскай вадой, пасыпаць чацвярговай соллю ці спасаўскім макам.

 Ва ўсходніх славян было не прынята пазычаць дзяжу. Казалі, што "дзяжа не паважае чужыя парогі". Лічылася, што той, хто дасць сваю дзяжу, развітаецца з сямейным шчасцем, дабрабытам.

 Дзяжу не мылі, а скрэблі, каб у яе шчылінах заўсёды заставалася крыху цеста. Гэта рабілі наўмысна, каб хлеб у доме ніколі не скончыўся.

 Садзіцца ці ўставаць на дзяжу дазвалялася толькі ў выключных выпадках і пры ўмове рытуальнай "чысціні" — напрыклад, цнатлівай нявесце або малому дзіцяці ў час першага пострыгу, якое выконвалі роўна ў год.

 Калі дзяжа прыйшла ў нягоднасць, яе накрывалі ручніком і ставілі ў чырвоны кут. Далей яе выкарыстоўвалі для захоўвання пірагоў, печыва і інш. у дні вялікіх свят.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяжа — драўляная ёмістасць, у якой ставілі цеста (рошчыну) для хлеба. У культуры ўсходніх славян дзяжа стала сімвалам багацця, дабрабыту і здароўя, а таксама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика