Беларускія аўтадылеры гатовы ўкараняць трэйд-ін ужо з 1 мая. 21.by

Беларускія аўтадылеры гатовы ўкараняць трэйд-ін ужо з 1 мая

12.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія аўтадылеры гатовы пачаць укараненне схемы трэйд-ін (купля аўтадылерам старога аўтамабіля кліента ў залік новай іншамаркі) ужо з 1 мая. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА брэнд-менеджар аўтамабільнага холдынга "Атлант-М" Ілья Прохараў.

Паводле яго слоў, рашэнне аб укараненні трэйд-ін у аўтамабільным холдынгу будзе прымаць кожны дылер самастойна. Так, дылер Mаzdа раней выказаў жаданне працаваць у гэтым напрамку, дылер Fоrd пакуль са сваёй пазіцыяй не вызначыўся, дылер KІА збіраецца працаваць толькі з патрыманымі іншамаркамі карэйскай маркі, а дылер Vоlkswаgеn гатовы прымаць аўтамабілі з прабегам ужо з наступнага месяца.

Спрыяльныя ўмовы для ўкаранення схемы трэйд-ін у Беларусі стварыў указ № 130, падпісаны кіраўніком дзяржавы 4 красавіка. Згодна з указам, падатковая база для разліку ПДВ пры продажы аўтамабіля, набытага ў фізічнай або юрыдычнай асобы, вызначаецца як розніца паміж цаной рэалізацыі і цаной набыцця. Раней ПДВ разлічваўся з поўнага кошту аўтамабіля, што рабіла схему трэйд-ін нявыгаднай для аўтадылераў.

Паводле слоў Ільі Прохарава, прадстаўнікі аўтамабільнага бізнэсу з вялікім аптымізмам сустрэлі ўказ. Дакумент стварае дадатковыя магчымасці для развіцця афіцыйнага рынку аўтамабіляў у Беларусі, што можа прывесці да зніжэння долі ценявога сегмента. Акрамя таго, цяпер спажыўцы атрымаюць магчымасць хутка абмяняць свае старыя іншамаркі на новыя аўтамабілі.

Схема трэйд-ін будзе дзейнічаць наступным чынам: пасля таго як кліент прывязе аўтамабіль дылеру, яго ацэняць, прымуць у залік новай іншамаркі, адрамантуюць і падрыхтуюць да перапродажу на другасным рынку. Пакупнік патрыманага аўтамабіля зможа разлічваць на гарантыю ад дылера. Пакуль, праўда, незразумела, якім чынам аўтадылеры будуць страхаваць свае рызыкі на выпадак вяртання такіх аўтамабіляў па гарантыі або завышанай ацэнкі. Калі для буйной кампаніі памылка ацэншчыка або механіка не моцна адаб'ецца на даходах кампаніі, то для невялікага аўтадылера можа стаць патэнцыйна небяспечнай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія аўтадылеры гатовы пачаць укараненне схемы трэйд-ін (купля аўтадылерам старога аўтамабіля кліента ў залік новай іншамаркі) ужо з 1 мая. Аб гэтым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика