Анастасія Валачкова: "Мой канцэрт у Мінску выратавала... правадніца". 21.by

Анастасія Валачкова: "Мой канцэрт у Мінску выратавала... правадніца"

12.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грошы на свой канцэрт Анастасія Валачкова перадала праз цягнік

Вядомая расійская балерына Анастасія Валачкова прыехала ў Беларусь, каб выступіць са сваёй гастрольнай праграмай "Апладысменты". Раней паведамлялася пра тое, што яе выступленні адмененыя. Аднак на прэс-канферэнцыі прыма расказала, у чым тут справа.

— Мне пазваніў чалавек і сказаў, што маіх канцэртаў у Беларусі зусім не адбудзецца, нібыта ўвесь тур закрыты і што мая каманда павінна ляцець у Маскву, — узгадвае балерына. — Але я адразу сказала — "Не!" — з любой сітуацыі я заўсёды знаходжу выйсце. Я танцую не з-за грошай, а таму, што хачу выкарыстаць тыя магчымасці, якія маю. Пасля майго выхаду з партыі "Адзіная Расія" раптам з'явілася супрацьдзеянне маёй творчасці. Але я не баюся нічога і лічу сваім абавязкам сваю справу працягваць. Арганізатар майго беларускага тура проста знік — ён не адказвае на званкі і ўжо два тыдні яго ніхто не бачыў.

Тлумачачы, як ёй удалося выратаваць свой канцэрт, Валачкова прызнаецца:

— За тры дні да запланаванага канцэрта, вы не паверыце, я на цягніку праз правадніцу, уклаўшы у кнігу канверт з грашыма, перадала сюды ў Мінск 13 тысяч долараў. Мне не шкада гэтых грошай: на іх былі выкупленыя білеты, якія мы размеркавалі як запрашэнні для дзяцей са школ, інтэрнатаў і дзіцячых дамоў. Мне прыемна аддаць грошы дзецям і запрасіць іх на мой канцэрт, на які, магчыма, яны ніколі не прыйшлі б.

Пра Беларусь  і творчасць

— Мяне з Беларуссю звязвае вялікае сяброўства — з людзьмі, якія тут жывуць. Калі мне было восем гадоў, мы прыязджалі ў Беларусь з маімі бацькамі. Тут заўсёды быў самы смачны тваражок, самыя смачныя малочныя прадукты. Мне тата купляў заўсёды тут кефір і малачко: каб малая тлустасць, але каб смачна было.

На пытанне, ці хацела б балерына пераехаць у Беларусь, Валачкова прызналася, што не супраць — пры неабходнасці яна не паедзе ў ЗША ці Заходнюю Еўропу, а абярэ блізкае замежжа: Беларусь або Украіну.

— Я не хачу быць звязаная якімсьці чынам з палітыкай. Звычайна палітыкі імітуюць нейкую дзейнасць, але не гатовыя адказваць за вынік. У мяне свая палітыка і яна заключаецца ў іншым. Я хачу аб'ядноўваць людзей праз творчасць на гэтай зямлі. Я прысвяціла гэтай справе 25 гадоў. Мая творчасць не патрабуе мовы, бо мая мова — інтэрнацыянальная, гэта музыка і танец.

Пра сваю эратычную фотасесію балерына зазначыла:

— Я знарок зрабіла гэтыя здымкі — на зло папарацы, якія пастаянна за мной ганяюцца. Мне не сорамна агаліць сваё цела, бо я не вобла сушаная. Куды больш дрэнна, калі людзі агаляюць сваю існасць, а існасць аказваецца агіднай. Я хачу ў жыцці быць, а не здавацца.

Перад канцэртам у беларускай сталіцы расійская балерына наведала інтэрнат для дзяцей, дзе раздавала аўтографы і бавіла час з выхаванцамі.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грошы на свой канцэрт Анастасія Валачкова перадала праз цягнік Вядомая расійская балерына Анастасія Валачкова прыехала ў Беларусь, каб выступіць са сваёй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика