На высокай хвалі мастацтва і дружбы. У Мазыры з поспехам прайшоў сёмы міжнародны фестываль юных талентаў “Пад белымі крыламі”. 21.by

На высокай хвалі мастацтва і дружбы. У Мазыры з поспехам прайшоў сёмы міжнародны фестываль юных талентаў “Пад белымі крыламі”

17.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 На высокай хвалі мастацтва і дружбы.
У Мазыры з поспехам прайшоў сёмы міжнародны фестываль юных талентаў “Пад белымі крыламі”.

Каля пяцісот прадстаўнікоў падрастаючага пакалення з дзесяці краін свету, якія прадстаўляюць розныя культуры, выканальніцкія школы, спаборнічалі ў вакале і харэаграфіі.— Гэта максімальная колькасць дзяцей, якую мы змаглі прыняць, — расказала начальнік аддзела культуры Мазырскага райвыканкама Ірына Міронычава, — жадаючых жа было значна больш. Рабятам давялося прайсці праз адборачны тур. Такі падыход, безумоўна, павышае планку і аўтарытэт форуму, стымулюе ўдзельнікаў на сур’ёзную працу над сабой.Фестываль, які ўпершыню прайшоў у 1998 годзе, стаў яркай падзеяй на культурным небасхіле Палесся. Колькасць удзельнікаў за гэтыя гады перавысіла дзве з паловай тысячы. Калі ж казаць пра юных беларускіх выканаўцаў, то на “белых крылах” стартавалі ў свой час ужо добра вядомыя ў краіне Ксенія Сітнік, Андрэй Кунец, Ягор Ваўчок, Ягор Фарашчан, Вольга Сацюк і іншыя маленькія зорачкі. Дарэчы, Андрэй Кунец, для якога Мазыр з’яўляецца родным горадам, прыняў удзел у адкрыцці фэсту, пацвердзіўшы тым самым, што не забывае сваіх каранёў, заўсёды рады сустрэчы з землякамі і гатовы падтрымаць аднагодкаў, якія выхо-дзяць на сцэну, каб, як і ён калісьці, заявіць аб сабе.Кампетэнтнае журы пад старшынствам мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча, прафесара, народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага зрабіла тытанічную працу, праслухаўшы і прагледзеўшы выступленні такой вялікай колькасці канкурсантаў. Нягле-дзячы на гэта, члены журы казалі не пра стомленасць, а пра тое, што атрымалі сапраўднае эстэтычнае задавальненне ад яркіх, самабытных выступленняў многіх хлопчыкаў і дзяўчынак.Усе канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў. Было прысуджана тры Гран-пры, па 14 першых, другіх і трэціх месцаў, 15 спецыяльных прызоў. Адразу два Гран-пры адправіліся ў Азербайджан. Іх атрымалі вакаліст Ясін Гасанаў і калектыў “Бакінскія зоркі” за ўражальную харэаграфічную кампазіцыю.Яшчэ адзін Гран-пры павезла ў Румынію юная прадстаўніца гэтай краіны, якая зачаравала журы яркім вакальным майстэрствам.Упершыню ўдзел у конкурсе вакалістаў прымала прадстаўніца сонечнай Італіі і заняла трэцяе месца.З беларускіх рэгіёнаў асабліва вылучылася на гэты раз творчая каманда Магілёўскай вобласці. Усяго ж сваіх юных таленавітых артыстаў накіравалі на фэст 25 населеных пунктаў нашай краіны. Запамінальнай падзеяй форуму стала выступленне ў канцэртнай праграме “Мы — беларусы!” легендарнага ансамбля “Песняры”, выхаванцаў цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, іншых калектываў.У праграму кожнага фестывалю арганізатары імкнуцца ўнесці нешта асаблівае. Сёлета такой асаблівасцю сталі выступленні канкурсантаў у дзесяці аграгарадках Мазырскага раёна, якія прайшлі ў рамках акцыі “Фестываль спяшаецца ў ваш дом”. Якраз у разгар палявых работ яркія выступленні рабят дадалі аптымізму людзям працы, паднялі настрой. Юныя госці з замежжа мелі магчымасць паглядзець, што такое беларуская вёска, аграгарадок па-беларуску. Дзеці вернуцца дадому і раскажуць аб убачаным у сваіх сем’ях, школах.Атмасфера дружбы, цеплыні панавала на працягу ўсіх фестывальных дзён. Гэта таксама яшчэ адна адметная асаблівасць музычнага свята “Пад белымі крыламі”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля пяцісот прадстаўнікоў падрастаючага пакалення з дзесяці краін свету, якія прадстаўляюць розныя культуры, выканальніцкія школы, спаборнічалі ў вакале і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика