Буйная аварыя з удзелам аўтобуса з дзецьмі адбылася на МКАД. 21.by

Буйная аварыя з удзелам аўтобуса з дзецьмі адбылася на МКАД

02.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазаўчора ўвечары карэспандэнт "Звязды" выпадкова апынулася на месцы сур'ёзнай аварыі на Мінскай кальцавой аўтадарозе з удзелам двух аўтамабіляў і экскурсійнага аўтобуса, у якім знаходзілася 40 дзяцей. "Опель" і "Фальксваген" ад сутыкнення выкінула з дарогі, ад удару аб апоры пуцеправода адзін з аўтамабіляў перакуліўся. На месцы здарэння працаваў экіпаж ДАІ. Інспектар ДПС АДАІ Ленінскага раёна Аляксандр Тракін пракаментаваў ДТЗ:

— "Опель" рухаўся ў крайняй правай паласе і, выконваючы перастраенне налева, у сярэднюю паласу, зачапіў аўтобус. Кіроўца аўтобуса, каб пазбегнуць перакульвання, прымяніў экстранае тармажэнне і спыніўся. "Опель" пайшоў у некіруемы занос — машыну пачало круціць па ўсіх трох палосах. У выніку яна сутыкнулася з "Фальксвагенам Пасат", які рухаўся ў крайняй правай паласе. Ад сутыкнення абодва аўтамабілі выкінула ў кювет.

Па медыцынскую дапамогу ніхто з удзельнікаў ДТЗ не звяртаўся. Абодва кіроўцы былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

  — Паколькі адбылося перакульванне аднаго з аўтамабіляў, тэрмінова была выкліканая "хуткая дапамога", аднак ніхто не пацярпеў. Калі б кіроўцы абодвух аўтамабіляў і пасажыр "Фальксвагена" не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, цялесных пашкоджанняў наўрад ці ўдалося б пазбегнуць, — патлумачыў Аляксандр Тракін.

Вінаваты ў ДТЗ пакуль не ўстаноўлены. Кіроўца "Опеля", дарэчы, працуе ўрачом-рэаніматолагам сталічнай бальніцы хуткай дапамогі.

Алена АЎЧЫННІКАВА. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазаўчора ўвечары карэспандэнт "Звязды" выпадкова апынулася на месцы сур'ёзнай аварыі на Мінскай кальцавой аўтадарозе з удзелам двух аўтамабіляў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика