Колер— крапавы. 21.by

Колер— крапавы

03.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговы раз ва ўнутраных войсках прайшлі кваліфікацыйныя іспыты на права нашэння крапавага берэта. Для кожнага з 76 чалавек, якія вырашылі ўступіць у эліту "крапавага брацтва", гэты іспыт — своеасаблівы экзамен і адказ а пытанне, як стаць сапраўдным мужчынам.

Як стаць сапраўдным мужчынам

Як стаць сапраўдным мужчынам

Не першы раз давялося здымаць здачу на "крапавыя берэты", але, напэўна, менавіта гэты год запомніцца надоўга. Літаральна ляжу ў засадзе — "лаўлю" кадр. Хлопцы праходзяць другі этап выпрабаванняў — з аўтаматам, процівагазам і спецыяльным заплечнікам пераадольваюць водныя перашкоды, завалы ў лесе. Вопытныя "крапавікі", якія падтрымліваюць сваіх падапечных, стараюцца падбадзёрыць хлопцаў: пасля доўгага марш-кідка пераадоленне вогненна-штурмавой паласы становіцца звышзадачай. Хлопцы, крыху стомленыя, павінны прайсці гэтыя перашкоды на хуткасць. Чую, яшчэ не бачу, бо вакол густы дым, як крычаць: "Жэнька, давай! Жэня, тут цябе дзяўчына чакае з фотаапаратам! Калі хутка дапаўзеш — будзе табе пацалунак!". Усе рагочуць, я падбадзёрваю і праз смех згаджаюся: "Ну, зараз не час, а вось пасля, калі вытрымае ўсе выпрабаванні..".

  На наступным этапе будучыя "крапавікі" павінны адстраляцца з трох відаў зброі — гэта аўтамат, пісталет і кулямёт. Да фінішу змаглі дайсці толькі дванаццаць. Апошні этап патрабаваў ад хлопцаў стойкасці, сілы волі і ўмення дайсці да канца. Жыццёвы вопыт паказвае, што першыя тры ўдары рашаюць вынік бою. Тут жа будучым "крапавікам" трэба было пратрымацца ў 12-хвілінных вучэбных схватках з чатырма праціўнікамі, якія змянялі адзін аднаго праз тры хвіліны. Успомніўшы пра абяцанне на паласе, вачыма шукала таго самага Жэньку. Бачыла, як ён і астатнія адзінаццаць хлопцаў стойка трымаліся, нават не звяртаючы ўвагі на падбітыя вочы і разбітыя ў кроў твары.

З рук намесніка міністра ўнутраных спраў, камандуючага ўнутранымі войскамі генерал-маёра Валерыя Гайдукевіча адзінаццаць хлапцоў атрымалі берэты крапавага колеру. Жэнька выстаяў, дайшоў. На душы стала спакойна. Але ці быў пацалунак? ...Пра гэта няхай гісторыя лепш замоўчвае. Галоўнае, што "крапавае" брацтва папоўнілася. А тыя, хто не атрымаў сімвал мужнасці, зноў змогуць паспрабаваць свае сілы восенню.

Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЧАРГОВЫ раз ва ўнутраных войсках прайшлі кваліфікацыйныя іспыты на права нашэння крапавага берэта. Для кожнага з 76 чалавек, якія вырашылі ўступіць у эліту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика