ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

07.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анішчанка не верыць у версію Еўропы пра кішэчную інфекцыю: сітуацыя значна горшая і небяспечная

Кіраўнік Распажыўнагляду, галоўны санітарны ўрач Расіі Генадзь Анішчанка заявіў, што кішэчная інфекцыя, якая распаўсюджваецца ў Германіі, больш небяспечная, чым думалі раней, і выказаў недавер версіі пра тое, што ўспышку эпідэміі выклікала соя.

Нагадаем, у якасці крыніцы смяротна небяспечнай інфекцыі нямецкія навукоўцы западозрылі ферму пад Гамбургам — як аказалася, бактэрыя выяўлена там у парастках бабовых (фасолі, соі, сачавіцы і гароху). Таксама ў ежу заклікалі не ўжываць парасткі брокалі, часнаку, радыскі і рэдзькі, пад падазрэннем застаюцца агуркі і памідоры.

Анішчанка, аднак, настойвае на тым, што гэта толькі "адна з версій, пакуль яшчэ не афіцыйная і не даказаная". Галоўны санітарны ўрач РФ падкрэсліў, што незразумела, як адна ферма магла стаць прычынай вострай кішэчнай інфекцыі, якая ўжо загубіла 22 чалавекі і зафіксавана ў 13 краінах Еўропы ў 2300 чалавек.

"Гаворка ідзе пра эпідэмію", — напісаў ён у артыкуле, апублікаваным у панядзелак у "Расійскай газеце". "Нямецкія навукоўцы, спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаюць, што прычынай стала разнавіднасць бактэрыі, якая ніколі раней не сустракалася, і якая ўяўляе сабою смяротны штам вельмі небяспечнай кішачнай палачкі", якая муціравала, — нагадаў ён.

У той жа час Анішчанка лічыць, што ехаць у ЕС у адпачынак можна. "Нічога страшнага ў гэтым няма. Калі едзеце на кароткі час, паспрабуйце адмовіцца ад агародніны".

"Газпрам" не збіраецца змяняць формулу кошту на паліва для Украіны

"Вынаходзіць новую формулу ці прывязваць яе да якіх-небудзь іншых энерганосьбітаў мы не будзем", — перадаюць словы кіраўніка "Газпрама" Аляксея Мілера інфармагенцтвы.

У сярэдзіне мая агенцтва Rеutеrs са спасылкай на прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава паведамляла, што Масква і Кіеў пачалі перамовы пра змену формулы кошту імпартуемага расійскага газу. Украінскі бок прапанаваў прывязаць яе да кошту вугля, які досыць стабільны. Паводле слоў Мілера, формула кошту на газ для Кіева застанецца рынкавай. У чацвёртым квартале гэтага года кошт расійскага паліва складзе для Украіны 500 долараў за тысячу кубаметраў без уліку дзейнай 100-доларавай зніжкі.

Сусветныя кошты на воўну дасягнулі гістарычнага максімуму

Сусветныя кошты на воўну за мінулы год падвоіліся, дасягнуўшы гістарычнага максімуму. Пра гэта піша Thе Fіnаnсіаl Tіmеs.

Да пачатку чэрвеня кошт на воўну ў Аўстраліі, якая з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам гэтага матэрыялу, падняўся да 14,85 долара за кілаграм. З-за неспрыяльных умоў надвор'я вытворчасць воўны ва ўсім свеце дасягнула мінімальнай адзнакі за 85 гадоў, у той час як попыт на тавар не перастае расці.

У свеце таксама чакаецца рост цэн на шарсцяныя гарнітуры да канца года — у сярэднім, на 10 адсоткаў.

Гранатавы сок — лепшы сродак ад стрэсу на працы і атлусцення

Сок граната дапамагае справіцца з працоўным стрэсам, паказала даследаванне. Падчас эксперыменту навукоўцы высветлілі, што гэты сок дазваляў паменшыць частату сэрцабіцця і палепшыць працоўны настрой.

Навукоўцы сачылі за групай добраахвотнікаў, якія выпівалі штодня на працягу двух тыдняў па 500 мілілітраў соку. На пачатку і ў канцы даследавання фіксавалася частата пульса, а таксама запаўняўся апытальнік, мэтай якога было высветліць эмацыйны настрой і стаўленне да працы. У выніку аказалася, што пераважная большасць добраахвотнікаў, якія пілі сок, да канца заяўленага тэрміну паведамлялі пра паляпшэнне эмацыйнага стану. Таксама павялічвалася актыўнасць, фіксаваўся большы запал да працы і паніжаны пульс. Кіраўнік даследавання доктар Эмад Ал-Дужайлі з Універсітэта Каралевы Маргарэт у Эдынбургу канстатуе: "З'яўляецца ўсё больш доказаў карысці соку. І гэта заслугоўвае далейшага даследавання". Трэба сказаць, летась тая ж група навукоўцаў паказала, што гранатавы сок дазваляе зменшыць ступень атлусцення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветныя кошты на воўну дасягнулі гістарычнага максімуму Сусветныя кошты на воўну за мінулы год падвоіліся, дасягнуўшы гістарычнага максімуму. Пра гэта піша The...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика