Усё больш грамадзян здаюць кватэры
28.06.2011
—
Новости Общества
|
Сёлета ў Віцебскай вобласці колькасць грамадзян, якія здаюць кватэры, дамы, павялічылася. Зараз іх налічваецца больш за 1,3 тысячы чалавек. І гэта толькі тыя, хто афіцыйна пастаўлены на падатковы ўлік. Паводле інфармацыі абласной інспекцыі, зараз у Прыдзвінскім краі атрымліваюць даходы ад здачы ў арэнду жылых і нежылых памяшканняў больш за 8,3 тысячы чалавек. І за першыя пяць месяцаў сёлета яны разам выплацілі падаткі на атрыманыя даходы на суму каля 690 мільёнаў рублёў. Стаць беларускім "ранцье" даволі проста. У падатковай інспекцыі нагадваюць, што пры здачы грамадзянінам іншаму ўнаём памяшкання неабходна заключыць у пісьмовай форме дагавор найму, потым зарэгістраваць дагавор у мясцовым выканаўчым органе ўлады або ў арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду. А таксама трэба выплаціць падаходны падатак у фіксаванай суме. Пры гэтым для асобных катэгорый грамадзян падатковым заканадаўствам прадугледжаны льготы. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў Віцебскай вобласці колькасць грамадзян, якія здаюць кватэры, дамы, павялічылася. Зараз іх налічваецца больш за 1,3 тысячы чалавек. І гэта толькі тыя, хто...
|
|