На большасці вуліц Глыбокага і Падсвілля адключылі ліхтары. 21.by

На большасці вуліц Глыбокага і Падсвілля адключылі ліхтары

29.06.2011 12:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На большасці вуліц Глыбокага і Падсвілля адключылі ліхтары


На большасці вуліц Глыбокага і Падсвілля адключана вулічнае асвятленне. Прычына - недахоп грошай.

У Глыбокім вулічнае асвятленне застанецца толькі на вуліцах Савецкай, Горкага, Маскоўскай, Леніна, Чапаева, Чырвоных партызанаў, Пралетарскай і Народнай, а таксама на некаторых адрэзках Чырвонаармейскай, Дзяржынскага, Камсамольскай, Чыгуначнай, Мінскай. У Падсвіллі ліхтары будуць свяціць на вуліцах Савецкай і Вакзальнай ды Школьным завулку.

Як піша "Веснік Глыбоччыны", сёлета на асвятленне вуліц Глыбокага і Падсвілля выдаткавана 553 млн рублёў (110,6 тысяч $). За перыяд ад студзеня да траўня расходавана 263 млн рублёў (52,6 тысяч $). Каб выдаткаваных грошай хапіла да канца года, летам прыйшлося адключыць ліхтары.

Калі кошты на электрычнасць падвысяцца, то ўвосень глыбачанам прыйдзецца абыходзіць гразь і калюжыны ў поўнай цемры. Асфальту на многіх глыбоцкіх вуліцах таксама няма.  
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На большасці вуліц Глыбокага і Падсвілля адключана вулічнае асвятленне. Прычына - недахоп грошай. У Глыбокім вулічнае асвятленне застанецца толькі на вуліцах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика