На ЦТ па матэматыцы — 33 стобальных вынікі і 490 — нулявых
01.07.2011 14:10
—
Новости Общества
|
На ЦТ па матэматыцы — 33 стобальных вынікі і 490 — нулявых 4 ліпеня будзе пастаўлена апошняя кропка ў цэнтралізаваным тэсціраванні — у гэты дзень здаваць тэставыя іспыты ў Беларускім дзяржаўным універсітэце будуць абітурыенты, якія прапусцілі цэнтралізаванае тэсціраванне ў вызначаны графікам дзень па ўважлівай прычыне. Але для абсалютнай большасці абітурыентаў экзаменацыйны марафон ужо завяршыўся, і ім засталося толькі дачакацца сваіх вынікаў.
— На ЦТ па гісторыі Беларусі ў нас сёлета чатыры стобальных вынікі і столькі ж — нулявых, — расказаў журналісту "Звязды" дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай ФЯСЬКОЎ, — а сярэдні бал удзельнікаў тэсціравання па гісторыі склаў 34,88 бала. Летась сярэдні бал быў 35,01 бала, а максімальных вынікаў было 7. Гарады, якія прадстаўляюць уладальнікі стобальных сертыфікатаў, — Мінск, Бабруйск, Наваполацк і Жлобін. На ЦТ па грамадазнаўстве — 6 стобальных вынікаў: усе — у выпускнікоў бягучага года, сярод якіх прадстаўнікі сталічнай сістэмы адукацыі (4 чалавекі), Гомеля і Гродна. А вось на ЦТ па матэматыцы бліскучым вынікам могуць пахваліцца 33 чалавекі, што складае 0,03 працэнта ад агульнай колькасці. Летась такіх шчасліўчыкаў было 21. Затое 490 чалавек не змаглі набраць увогуле ніводнага бала (у 2010 годзе было зарэгістравана 450 нулявых вынікаў). Сярэдні бал удзельнікаў ЦТ па матэматыцы склаў 21,56 бала (у 2010 годзе — 21,76 бала). Па словах Мікалая Фяськова, наяўнасць стабальных вынікаў лішні раз пацвярджае, што нерашальных заданняў на ЦТ няма і з усімі заданнямі тэста за адведзены час можна справіцца: — Аднак паколькі большая частка прэтэндэнтаў на студэнцкі білет знаходзяцца ў ніжняй частцы стобальнай тэставай шкалы, то па традыцыі ўсе кінуцца лаяць тэставыя заданні. Маўляў, тэсты празмерна складаныя. Але праблема заключаецца найперш ва ўзроўні ведаў прэтэндэнтаў на студэнцкі білет. А цэнтралізаванае тэсціраванне — гэта толькі інструмент для дыферэнцыяцыі абітурыентаў па ўзроўні і якасці іх падрыхтоўкі. Шкала размеркавання балаў простая і зразумелая ўсім, і абітурыент мае магчымасць сам падлічыць свой тэставы бал, каб пераканацца, што не было дапушчана тэхнічных памылак пры праверцы і ацэньванні яго работы. Гэтая шкала дазваляе дастаткова добра дыферэнцыяваць найбольш падрыхтаваную частку абітурыентаў, паколькі ўлічвае адносную складанасць выкананых і не выкананых абітурыентам заданняў. Калі параўнаць сярэднестатыстычныя вынікі выпрабаванняў абітурыентаў у дынаміцы за апошнія гады, то можна пераканацца ў блізкай да абсалютнай карэляцыі іх паказчыкаў. Гэта сведчыць аб захаванні адзіных падыходаў да кампаноўкі заданняў на працягу шэрагу гадоў пры адносным пастаянстве кантынгенту абітурыентаў. Сёлета з 75 тысяч выпускнікоў агульнаадукацыйных школ для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 86,7 працэнта ад іх агульнай колькасці — крыху менш, чым у папярэднія гады. А ў агульнай колькасці ўдзельнікаў ЦТ доля выпускнікоў школ бягучага года складае 67,8 працэнта. 23,9 працэнта ад агульнай колькасці ўдзельнікаў ЦТ — гэта выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а выпускнікі прафтэхустаноў складаюць усяго 0,5 працэнта. Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў паабяцаў, што да завяршэння тэрміну прыёму дакументаў у ВНУ другога патоку ў гандлёвую сетку краіны паступяць зборнікі з тэставымі заданнямі, якія былі прапанаваныя ўдзельнікам ЦТ гэтага года — усе варыянты і па ўсіх дысцыплінах. Такім чынам, у хуткім часе не толькі ў абітурыентаў будзе магчымасць скласці ўласнае меркаванне аб змесце і складанасці матэрыялаў цэнтралізаванага тэсціравання, але і ў іх бацькоў, настаўнікаў, выкладчыкаў і рэпетытараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 ліпеня будзе пастаўлена апошняя кропка ў цэнтралізаваным тэсціраванні — у гэты дзень здаваць тэставыя іспыты ў Беларускім дзяржаўным універсітэце будуць... |
|