І першы "Агонь танца"
15.07.2011
—
Новости Общества
|
Учора на "базары" прайшоў Дзень моладзі, у рамках якога ўпершыню адбыўся першы міжнародны моладзевы фестываль "Агонь танца-2011". На плошчы Перамогі моладзь паказала клас у самых розных жанрах мастацтва. І, зразумела, сярод іншых былі прадстаўлены так званыя моладзевыя субкультуры. — Дзень моладзі, які ўжо стаў традыцыйнай маштабнай падзеяй "базара", самая масавая моладзевая арганізацыя Беларусі пастаралася правесці ва ўнісон з самой ідэяй фестывалю. Прадстаўлена была творчасць ва ўсёй яе палітры. Каб прыехаць на юбілейны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", хлопцы і дзяўчаты прайшлі адборачныя туры ва ўсіх абласцях рэспублікі, — расказаў "Звяздзе" першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Ігар Бузоўскі. — У выніку ў Дзень моладзі былі прадстаўлены самыя лепшыя маладыя дыджэі, танцоры, цэлыя калектывы. Што тычыцца фестывалю "Агонь танца", то ён стаў конкурсам для танцораў, якія захоплены разнастайнымі накірункамі танца. Пераможцаў вызначылі ў намінацыях "Танцавальнае шоу", "Сіла двух: джаз — мадэрн", "Сіла двух: лаціна", "Сіла двух: брэйк-данс". Пераможцы атрымалі памятныя кубкі, якія спецыяльна зрабілі перад "базарам" і прывезлі на Дзень моладзі для ўручэння. Па добрай традыцыі старт Дня моладзі быў дадзены патрыятычнай акцыяй "Дзякуй за жыццё!". Хлопцы і дзяўчаты ўсклалі кветкі да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу на плошчы Перамогі. Завяршыўся Дзень моладзі а другой палове ночы, калі скончылася танцавальна-забаўляльная праграма з удзелам гуртоў "Бай Сіці", "Колер Алоэ" іншых. Падчас вячэрняга танцавальнага марафону адбылася і прэзентацыя новага альбома вядомай спявачкі Алесі — лаўрэата прэміі БРСМ. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на "базары" прайшоў Дзень моладзі, у рамках якога ўпершыню адбыўся першы міжнародны моладзевы фестываль "Агонь танца-2011". На плошчы Перамогі...
|
|