Гатовы размаўляць па-беларуску?. 21.by

Гатовы размаўляць па-беларуску?

19.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулым нумары "Звязда" паведаміла аб тым, што абедзве палаты парламента прынялі закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Гэты закон абавязвае чыноўнікаў адказваць на пісьмовыя беларускамоўныя звароты па-беларуску. Хоць і невялікая, але ж гэта перамога беларускай мовы. Цікава: ці гатовы беларусы перайсці цалкам да роднай мовы?

Уявіце: прынялі закон, па якім заўтра вы павінны пачаць размаўляць толькі па-беларуску. Як вы на гэта адрэагуеце? Ці гатовы вы?

Марына Палешка, абітурыентка БДЭУ:

— Я буду не вельмі задаволена. Я паважаю беларускую, але ж яе амаль зусім не ведаю. Практыкі няма. Мае бацькі таксама беларускай не ведаюць, таму і ў сям'і прынята размаўляць па-руску. Па-руску я размаўляю лепш, чым па-беларуску. Да таго ж, мне здаецца, беларуская мала прыстасавана да дзелавога ўжытку.

Уладзімір Здановіч, старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:

— Я да гэтага гатовы. А вось большасць людзей — не. Вы ж ведаеце, што такія спробы гвалтоўнага пераходу да беларускай былі ў 90-я, але з гэтага нічога не атрымалася. Нельга прымаць такі закон. Трэба працаваць паступова. А калі насельніцтва будзе падрыхтавана, то і дэпутаты будуць гатовы.

Вячаслаў Каптур, студэнт гістфака БДУ:

— Я падтрымаў бы такую справу. Хоць і размаўляю не вельмі добра. Але ж гэта ад недахопу практыкі. А што тычыцца чыноўнікаў, то я лічу так: калі беларускі чыноўнік не можа нармальна размаўляць па-беларуску, то ён ужо і не беларускі атрымліваецца. Я ўвогуле за тое, каб пакінулі дзяржаўнай толькі адну, беларускую, мову.

Георгій Калдун, тэлевядучы:

— Я да гэтага зусім не быў бы гатовы. Гэта, ведаеце, быў бы такі невялікі форс-мажор. Не катастрофа, зразумела, але ж лішні кавалак працы з'явіўся б. Тут яшчэ пытанне ў тым, што сама мова не прапрацавана так, каб забяспечыць усе патрэбы людзей. Ды я зусім не бачу неабходнасці ў пераходзе да беларускай.

Ганна Уцякалка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры:

— Я гатова заўсёды. Гэта было б добра. А вось нашы чыноўнікі, напэўна, не ўзрадаваліся б. Ведаеце, як трэба? Як было ў Латвіі. Жыла там, калі маладая была. Там такая сістэма была: калі ты хочаш займаць нейкую больш-менш адказную пасаду, здай, калі ласка, экзамен па нацыянальнай мове. Таму там і сталі вучыць: пасад жа хацелася. А ў нас усё неабавязкова, таму і не хоча ніхто напружвацца, вучыць яшчэ адну мову.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулым нумары "Звязда" паведаміла аб тым, што абедзве палаты парламента прынялі закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Гэты закон абавязвае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика