Мільянеры на чарніцах
20.07.2011
—
Новости Общества
|
Магілёўская спажывецкая кааперацыя ў гэтым сезоне нарыхтавала ўтрая больш чарніц, чым летась. За мяжу замарожаныя чарніцы ўжо прададзены на суму больш за мільён долараў. Сёлета шмат чарніц у магілёўскіх лясах, а цану давалі за іх добрую — 15 тысяч рублёў за кілаграм. Гэта стала нядрэннай крыніцай заробку для сялян. Спажывецкая кааперацыя працягвае набываць у насельніцтва чырвоныя і чорныя парэчкі, вішні. Кошт — 4-5 тысяч рублёў за кілаграм. Разлік адразу на месцы. Прымаюць ягады не толькі ў вясковых крамах, але і на цэнтральным рынку ў Магілёве, дзе закупка робіцца ў аўторак, пятніцу і выхадныя дні. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўская спажывецкая кааперацыя ў гэтым сезоне нарыхтавала ўтрая больш чарніц, чым летась. За мяжу замарожаныя чарніцы ўжо прададзены на суму больш за мільён...
|
|