Уводзяцца Новыя стаўкі падаткаў на здабычу нафты і калійнай солі
20.07.2011
—
Новости Общества
|
Адпаведны ўказ № 320 "Аб асобных пытаннях спагнання падатку за здабычу прыродных рэсурсаў" 18 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Указ прадугледжвае замену адзінай стаўкі падатку на здабычу нафты (Br3103 за 1 т) шкалой ставак у доларах ЗША, што прымяняюцца на падставе сярэднямесячных цэн на нафту гатунку "Юралс" на сусветных рынках нафтавай сыравіны, а таксама павелічэнне стаўкі падатку за здабычу калійнай солі з Br972 да Br12240 за тону. Адначасова ўказам устанаўліваецца стаўка падатку за здабычу супеску і суглінку ў памеры Br211 за 1 куб.м (да гэтага часу падаткаабкладанне названых прыродных рэсурсаў не ажыццяўлялася). Павелічэнне падатку за здабычу нафты і калійнай солі і ўвядзенне новай стаўкі падатку за здабычу супеску і суглінку забяспечыць дадатковыя даходы бюджэту ў памеры Br97,8 млрд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 320 "Аб асобных пытаннях спагнання падатку за здабычу прыродных рэсурсаў" 18 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка,...
|
|