Выйшаў на балкон... пастраляць
20.07.2011
—
Новости Общества
|
У Гродне 25-гадовы рабочы аднаго з прадпрыемстваў вырашыў пастраляць. І не ў ціры, а з балкона жылога дома, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Апоўначы малады чалавек, будучы нецвярозым, выйшаў на балкон сваёй кватэры па вуліцы Кляновай і ў якасці мішэні выбраў аўтамабіль "Сітраен — Ксара", што стаяў у двары. Паколькі да іншамаркі з другога паверха было зусім блізка, то ўсе чатыры металічныя шарыкі трапілі ў цэль: адзін прабіў шкло пасажырскіх дзвярэй, тры — пашкодзілі кузаў машыны. Заведзена крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства". Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне 25-гадовы рабочы аднаго з прадпрыемстваў вырашыў пастраляць. І не ў ціры, а з балкона жылога дома, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС...
|
|