Спёка. Ціск скача. 21.by

Спёка. Ціск скача

20.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі са спёкай напружана працуе Магілёўская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі: цяпер там рэгіструюць да паўтысячы выклікаў у дзень, як падчас зімовай эпідэміі грыпу. Цяпер жа найбольш пакутуюць ад высокай тэмпературы паветра людзі з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы. Яны просяць дапамогі ў сувязі са скачкамі крывянога ціску.

А вось за палову лета з цеплавым ударам звярнуліся ў хуткую медыцынскую дапамогу 13 чалавек, з якіх 4 дзяцей. Як правіла, дрэнна сябе адчувалі людзі, якія правялі пэўны час пад сонцам ці ў душным памяшканні.  

Метэаролагі прагназуюць бліжэйшымі днямі павелічэнне тэмпературы паветра за 30 градусаў, таму медыкі яшчэ раз нагадваюць элементарныя правілы паводзін пры анамальнай спёцы. Насіць светлы капялюш, апранаць лёгкае адзенне з натуральных тканін, на вуліцы трымацца ценю, сардэчнікам знаходзіцца ў памяшканні ў час максімальнай сонечнай актыўнасці (з 12 да 16 гадзін), кампенсаваць дэфіцыт вільгаці ў арганізме вадой, зялёнай і травяной гарбатай. І памятаць, што ўжыванне алкагольных напояў у такую спёку — гэта магутны ўдар па арганізме.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі са спёкай напружана працуе Магілёўская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі: цяпер там рэгіструюць да паўтысячы выклікаў у дзень, як падчас зімовай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика