У нядзелю прыгрэе да 30
06.08.2011
—
Новости Общества
|
Менавіта ў апошнія дні тыдня на тэрыторыю Беларусі завітаў Скандынаўскі антыцыклон, які прынёс да нас цудоўнае надвор'е. Будзе сонечна і ў суботу, аднак антыцыклон адыдзе ў бок тэрыторыі Украіны, а да нас завітае цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Раніцай 6 жніўня слабы туман, потым умераны паўднёвы вецер, і ўдзень будзе 22—27 цяпла. У нядзелю ўначы без ападкаў, а вось удзень месцамі ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях, а таксама на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы 11—18, удзень — 22—28, у Брэсцкай вобласці да 30 градусаў. Аднак у пачатку наступнага тыдня характар надвор'я зменіцца. Беларусь трапіць пад уплыў актыўных атмасферных франтоў. Уначы на захадзе, а ўдзень ужо паўсюдна чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя ліўні і сур'ёзная навальніца. Увага! Пры навальніцах парывы ветру будуць дасягаць 15—20 м/с. Тэмпература ўначы 13—19, удзень — ад 20 на захадзе да 30 градусаў на паўднёвым усходзе краіны. А ў аўторак краіну цалкам накрые дождж, магчымы навальніцы. Уначы будзе 11—18, удзень — 18—25, на поўдні — да 28 градусаў. У другой палове наступнага тыдня крыху пахаладае, бо на тэрыторыю Беларусі завітае больш свежае і вільготнае паветра з боку Атлантыкі. Тады ўначы будзе 8—14, удзень 16—23 градусы, месцамі невялікія дажджы і навальніцы. Паводле доўгатэрміновых прагнозаў, у жніўні сярэднясутачная тэмпература будзе прыкладна на градус цяплей за норму. Аднак адразу нагадаю, што гэта ўжо апошні месяц лета, і таму... У другой палове жніўня сапраўды сонечнае надвор'е будзе ўжо больш чаргавацца з халаднаватымі і дажджлівымі днямі. Прагназуецца, што на працягу 6—8 дзён у другой палове месяца будуць ісці кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў межах 7—15, на поўдні да 17, а напрыканцы месяца ў асобныя дні можа пахаладаць да 3—5 градусаў. Удзень прагназуецца 15—25, на поўдні часам і да 28, а ў асобныя дажджлівыя дні тэмпература можа панізіцца ў трэцяй дэкадзе жніўня і да 13—14 градусаў. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта ў апошнія дні тыдня на тэрыторыю Беларусі завітаў Скандынаўскі антыцыклон, які прынёс да нас цудоўнае надвор'е. Будзе сонечна і ў суботу, аднак...
|
|