Аднаразовую дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымаюць шматдзетныя сем'і Мінска. 21.by

Аднаразовую дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымаюць шматдзетныя сем'і Мінска

06.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выплата аднаразовай сацыяльнай дапамогі на падрыхтоўку да новага навучальнага года шматдзетным сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, пачалася ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

На такую дапамогу могуць разлічваць сем'і, што выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, якія вучацца ў школах (на ўзроўні базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку ва ўстановах спецыяльнай адукацыі). Выключэнне складуць дзеці, якія знаходзяцца ў інтэрнатных установах, — дамах дзіцяці, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, дзіцячых прытулках, атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў вячэрніх школах.

Сума дапамогі на кожнага школьніка складае 30 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня (Br442 тыс. 360. — Заўвага БЕЛТА).

Зборам неабходных дакументаў для атрымання дапамогі займаюцца школы. Яны і пададуць спісы ва ўпраўленні адукацыі адміністрацый раёнаў. Атрымаць грошы шматдзетныя сем'і змогуць у філіялах ААТ "ААБ "Беларусбанк".

Спецыяльную падтрымку атрымаюць больш як 5,5 тыс. шматдзетных сем'яў сталіцы, у якіх выхоўваюцца больш за 8,3 тыс. школьнікаў.

У сталіцы, адзіным рэгіёне рэспублікі, нараўне з дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогай з 2004 года рэалізуюцца мерапрыемствы па прадастаўленні сацыяльных дапамог асобным катэгорыям жыхароў горада. Такая праграма дзяржаўнай падтрымкі сацыяльна неабароненай катэгорыі мінчан штогод зацвярджаецца на сесіі Мінгарсавета.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выплата аднаразовай сацыяльнай дапамогі на падрыхтоўку да новага навучальнага года шматдзетным сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, пачалася ў Мінску....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика