Старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" аб'яўлена вымова за зрыў рэалізацыі інвестпраекта. 21.by

Старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" аб'яўлена вымова за зрыў рэалізацыі інвестпраекта

06.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Беларускага вытворчага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Уладзімір Шульга атрымаў вымову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў апараце дзяржкіравання.

Вымова старшыні канцэрна аб'яўлена за незабеспячэнне належнага кантролю за своечасовай рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта, ажыццяўленне якога было прадугледжана Указам Прэзідэнта № 529 ад 18 кастрычніка 2007 года "Аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці". Фактычна адсутнасць належнага кантролю з боку кіраўніка канцэрна прывяла да зрыву тэрмінаў рэалізацыі інвестпраекта.

У адпаведнасці з указам у Беларусі з 2007 года ажыццяўляецца будаўніцтва, тэхнічнае перааснашчэнне, мадэрнізацыя і рэканструкцыя шэрагу прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны: ААТ "Барысаўдрэў", "Віцебскдрэў", "Гомельдрэў", "Івацэвічдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", "ФанДАК", "Магілёўдрэў" і РВУП "Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат".

У цэлым рэалізацыя праектаў на ўсіх прадпрыемствах вядзецца эфектыўна і ў тэрмін. Аднак адсутнасць належнага кантролю з боку Уладзіміра Шульгі прывяла да зрыву тэрмінаў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі і тэхпераўзбраенню вытворчасці ААТ "Магілеўдрэў", за што, паводле рашэння ўрада, яму і аб'яўлена вымова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Беларускага вытворчага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Уладзімір Шульга атрымаў вымову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика