Старыя аўто крадуць дзеля запчастак, а бульбу... каб з'есці?
06.08.2011
—
Новости Общества
|
З пачатку лета ў Слуцкім раёне забаранілі продаж пладова-ягадных він. Такую практыку пакуль не гатовыя падтрымаць у шэрагу іншых раёнаў Міншчыны. І дарэмна, мяркуе начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама генерал-маёр міліцыі Іван САЎЧЫЦ. Адсутнасць у крамах танных алкагольных напояў на працягу ўсяго двух месяцаў прынесла свой плён: у рэгіёне знізілася колькасць алкагольных атручэнняў, нешчаслівых здарэнняў і злачынстваў, учыненых нападпітку. Для большага эфекту практыку выдалення з продажу таннага віна прапануецца распаўсюдзіць і на населеныя пункты, блізкія да Случчыны. "Некаторыя старшыні райвыканкамаў усё яшчэ думаюць пра эканоміку, — разважае Іван Саўчыц. — Аднак тут не выпадае гаварыць пра страту нейкай сумы паступленняў у бюджэт, бо размова ідзе пра здароўе і жыццё людзей. І, вядома ж, пра злачыннасць, паколькі ў цэлым кожнае другое злачынства і 70-80 працэнтаў асабліва цяжкіх злачынстваў, тых жа забойстваў, учыняецца ў стане алкагольнага ап'янення". На думку начальніка УУС Мінаблвыканкама, п'янства і наркаманія застаюцца самымі вострымі праблемамі. Дастаткова сказаць, што лячэбна-працоўныя прафілакторыі на тэрыторыі вобласці перапоўненыя, у тым ліку і за кошт хранічных алкаголікаў-жанчын. Калі ў 2009-м у ЛПП было ізалявана 469 "хронікаў", то летась — 506, а сёлета ўжо 627, у тым ліку 131 жанчына. Колькасць нарказалежных, пастаўленых на ўлік, вырасла на 60 чалавек. Для пераадолення алкагольнага-наркатычнага зла ў вобласці разважаюць над шэрагам самых розных мер. Напрыклад, над тым, каб дробныя мясцовыя крамы зачыняліся пасля 19.00, паколькі пазней у іх набываецца толькі адзін від тавару. Каб у школах і іншых навучальных установах падлеткі праходзілі тэсціраванне на прадмет ужывання наркатычных рэчываў. Каб у лячэбна-працоўных прафілакторыях стаўка рабілася не столькі на працу, колькі на лячэнне... У межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па папярэджванні і пераадоленні п'янства і алкагалізму на 2006-2011 гады супрацоўнікамі органаў унутраных спраў вобласці ў першым паўгоддзі гэтага года выяўлена амаль 2 тысячы парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства, вынішчана 458 самагонных апаратаў і міні-заводаў па вытворчасці самагону, амаль 100 тысяч літраў самагоннай брагі. Канфіскавана амаль 6 тысяч літраў самагону, каля 10 тысяч літраў спірту і іншых фальсіфікаваных спіртных напояў. Наогул у вобласці з пачатку года на 10 працэнтаў зменшылася колькасць зарэгістраваных дзеянняў крымінальнага характару. Невялікі рост такіх правапарушэнняў — на 2-4 працэнты — назіраецца ў Дзяржынскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім і Уздзенскім раёнах. Сёлета адзначаецца змяншэнне колькасці такіх крымінальных дзеянняў, як прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у тым ліку са смяротным зыходам, рабаўніцтваў, разбойных нападаў, згонаў аўтамабіляў, хуліганстваў. Разам з тым у параўнанні з мінулым годам расце колькасць наўмысных забойстваў і замахаў, згвалтаванняў, крадзяжоў аўтамабіляў і махлярстваў. Істотнае скарачэнне колькасці крадзяжоў маёмасці ўсіх формаў уласнасці стала асноўнай прычынай зніжэння злачыннасці ў цэлым па Мінскай вобласці. Тым не менш, колькасць крадзяжоў тых жа аўтамабіляў "з вялікім прабегам" вырасла — 48 выпадкаў супраць 34 летась за тыя ж сем месяцаў. Старыя аўто паспяхова разбіраюцца і прадаюцца ў выглядзе запчастак. Дарэчы, складаная эканамічная сітуацыя абумовіла сёлета вяртанне такіх крадзяжоў, пра якія праваахоўнікі даўно забыліся — "раствараюцца" веласіпеды ля дамоў і магазінаў, абутак ля дзвярэй кватэр, бульба з агарода, а таксама кабель з прыватнага сектара для здачы каляровых металаў. З прыватных дамоў, блізкіх да Мінска, выкрадаюцца любое нятаннае абсталяванне і рэчы. Значна вырасла колькасць задакументаваных раскраданняў у выніку злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (за 7 месяцаў мінулага года было 65, сёлета — 125), у тым ліку раскраданняў у буйных і асабліва буйных памерах. Пры гэтым выяўлена менш фактаў хабарніцтва (адпаведна 86 і 70). На сёння праваахоўнікамі раскрытыя ўсе наўмысныя забойствы, згвалтаванні і прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Застаюцца неўстаноўленымі падазроныя ў здзяйсненні 25 грабяжоў і 3 разбойных нападаў. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку лета ў Слуцкім раёне забаранілі продаж пладова-ягадных він. Такую практыку пакуль не гатовыя падтрымаць у шэрагу іншых раёнаў Міншчыны. І дарэмна, мяркуе...
|
|