Кватэрнае пытанне: чаму зарплата ў рублях, а кватэры — у доларах?
06.08.2011
—
Новости Общества
|
Была звычайная пятніца. Хацелася хутчэй выключыць камп'ютар і паехаць дадому — наперадзе выхадныя, можна нарэшце адпачыць. Аднак спакойных выхадных не атрымалася: раптам зазваніў мабільнік: гаспадыня кватэры, якую мы наймаем, паведаміла пра павышэнне цаны. Прыехалі... Аргумент у яе быў жалезны: "Мне сяброўка з агенцтва сказала, што мая кватэра каштуе мінімум 350 долараў. Ну ды я не звер, буду з вас ужо па курсе Нацбанка браць...". І што тут скажаш? Кватэра яе, не падабаецца — збірай манаткі і з'язджай. Ды сабраць гэтыя самыя манаткі не праблема — іх пакуль не вельмі шмат сабралася за час самастойнага жыцця. А вось знайсці новую кватэру, больш танную, у Мінску аказалася праблемай. Паглядзеўшы прапановы на арэндным рынку, я прыйшоў да высновы, што ўласнікі кватэр проста... звар'яцелі. Калі лічыць у доларах, то сапраўды, цэны на наёмныя кватэры трохі ўпалі — на 10-50 долараў. Але калі лічыць у беларускіх рублях, то павысіліся працэнтаў на 80! Не, я, вядома, разумею, што грошай хочацца ўсім і паболей, што некаторым трэба працэнты за крэдыт плаціць, але ж зарплата ў мяне ў рублях — і яна за гэты час не вырасла. Карацей, калі мне раней хапала зарплаты на кватэру, ежу і яшчэ на нешта, то апошнім часам грошай стала хапаць толькі на кватэру і на ежу. Але я аптыміст... Дарэчы, адразу пасля дэвальвацыі гаспадыня кватэры, якую мы наймаем, павяла сябе вельмі і вельмі адэкватна — дамовіліся мы з ёй на суму, вызначаную у рублях. Хоць, па словах сяброў і знаёмых, іншыя гаспадары кватэр такой адэкватнасці не дэманстравалі — упарта патрабавалі замежную валюту, нягледзячы на адсутнасць яе ў абменніках. Самае непрыемнае, што зараз я вымушаны шукаць новае месцажыхарства ў вельмі нязручны час: у жніўні-верасні ідзе сезонны пад'ём цэн на арэнду кватэр. Бо ў сталіцу едуць студэнты, а бацькі першакурснікаў, не вельмі арыентуючыся ў коштах, гатовыя плаціць любыя грошы за сваё дзіця: як жа так, чалавек рыхтаваўся, перажываў, нарэшце паступіў ва ўніверсітэт — не забіраць жа дакументы з-за дарагога жылля. Але нічога, як небудзь выкруцімся — перакантуемся пару месяцаў на старой кватэры (праўда, плаціць болей, але што зробіш). А там, глядзіш, у сярэдзіне восені ажыятаж на кватэры спадзе, цэны пойдуць уніз і можна будзе або весці перамовы з гаспадыняй кватэры пра паніжэнне аплаты, або пераязджаць у больш танную "хатку"... Ну і напрыканцы маленькая парада ад мяне гаспадарам кватэр: перш чым тэлефанаваць і казаць пра павышэнне цаны, задумайцеся на хвіліначку. Узгадайце сваю зарплату і цэны ў крамах — а вашы кватаранты жывуць у гэтай жа самай краіне. Ну і нарэшце, калі ад вас з'едуць правераныя часам жыльцы, то хто заселіцца на іх месца? Дык можа, лепш атрымліваць меншыя грошы, але мець прыстойных кватарантаў і быць спакойнымі за сваю маёмасць?.. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Была звычайная пятніца. Хацелася хутчэй выключыць камп'ютар і паехаць дадому — наперадзе выхадныя, можна нарэшце адпачыць. Аднак спакойных выхадных не...
|
|