Спажывец. 21.by

Спажывец

12.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Талон да ўрача — у інфакіёску Цэнтральная раённая клінічная паліклініка №34 г. Мінска прапануе сваім пацыентам унікальную магчымасць заказаць талон да ўрача з дапамогай інфакіёска, які знаходзіцца ў памяшканні ўстановы. Разам з тым любы з больш як 37 тысяч пацыентаў паліклінікі па-ранейшаму можа звярнуцца па талон у рэгістратуру або заказаць талон праз інтэрнэт.

Паводле слоў галоўнага ўрача 34-й паліклінікі Дзмітрыя ШАЎЦОВА, распрацоўшчыкі зрабілі такую камп'ютарную праграму, якой вельмі проста карыстацца. Дастаткова набраць сваё прозвішча, год нараджэння і хатні адрас. Далей — выбраць спецыяліста, дзень/час візіту, пасля чаго... забраць талон, на якім усё гэта будзе пазначана. У выпадку страты талона можна атрымаць дублікат або нават адмяніць ці перанесці візіт. Інфакіёск дазваляе запісацца і на вадзіцельскую камісію, атрымаць інфармацыю пра пералік і кошт платных паслуг, а таксама пра рэжым работы самой паліклінікі, усіх яе аддзяленняў і спецыялістаў. У наступным годзе плануецца прадаставіць магчымасць аплаты медпаслуг з дапамогай пластыкавай карткі. Будзем спадзявацца, гэтую ініцыятыву падтрымаюць і іншыя поліклінічныя ўстановы.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Квіток на цягнік — праз інтэрнэт

З моманту запуску Беларускай чыгункай у доследную эксплуатацыю анлайн-сістэмы па продажы праязных дакументаў па банкаўскіх картках праз інтэрнэт, які адбыўся паўгода таму, пасажыры пры дапамозе глабальнай сеткі набылі больш за тры тысячы квіткоў на цягнікі міжнародных і ўнутрырэспубліканскіх зносін.

Зараз такая паслуга даступная ўладальнікам пластыкавых картак ААТ "Беларусбанк", якія з'яўляюцца зарэгістраванымі кліентамі сістэмы "Інтэрнэт-банкінг". Аднак вядзецца праца па арганізацыі аплаты праязных дакументаў праз інтэрнэт пластыкавымі карткамі іншых айчынных банкаў.

Нагадаем, што знайсці інфармацыю пра расклад руху цягнікоў, кошт праезду, наяўнасць свабодных месцаў у вагонах, а таксама набыць праязныя дакументы на міжнародны ці ўнутрырэспубліканскі маршрут пасажыры могуць на сайце www.роеzd.rw.bу. Скарыстацца паслугай па набыцці квітка праз інтэрнэт можна ў перыяд ад 45 сутак, але не пазней, чым за адну гадзіну да адпраўлення цягніка. Атрымаць праязныя дакументы неабходна ў касах Беларускай чыгункі, зрабіць гэта можна ў любы зручны час да адпраўлення цягніка.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Талон да ўрача — у інфакіёску Цэнтральная раённая клінічная паліклініка №34 г. Мінска прапануе сваім пацыентам унікальную магчымасць заказаць талон да ўрача з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика