Драпежная расліна з'ела птушку. 21.by

Драпежная расліна з'ела птушку

20.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ну і ну!

Днямі ў Вялікабрытаніі быў зарэгістраваны вельмі рэдкі ўдалы выпадак (усяго другі ў гісторыі) палявання насякомаеднай расліны на птушку. Першы быў адзначаны некалькі гадоў таму ў Германіі.

Дзівосную карціну тыдзень таму ўбачыў жыхар англійскай вёскі West Pennard Найдэл Х'юіт-Купер, калі аглядаў свой трапічны сад. Тады ў адной з гарлачыкавых раслін засталіся навідавоку толькі пёры няшчаснай птушкі.

"Самыя вялікія з гэтых драпежных раслін роду Nepenthes даволі часта з'ядаюць жаб, яшчарак і мышэй, а прадстаўнікі вельмі буйнога віду гарлачыкаў палююць нават на пацукоў, — расказвае Найджэл. — Аднак звычайна асцярожныя птушкі ў такую пастку не трапляюць".  

Спецыялісты ўпэўнены, што ў гэтым выпадку вялікая сініца села на край гарлачыка і схілілася за насякомымі, але звалілася і загінула.

Абодва выпадкі з'ядання птушак драпежнымі раслінамі адбыліся ў экзатычных трапічных садах, што былі культываваны чалавекам. У дзікай прыродзе падобных здарэнняў біёлагі ніколі не назіралі. Мабыць, у джунглях мясцовыя птушкі на генетычным узроўні добра ведаюць, што "жартаваць" з вялікімі драпежнымі гарлачыкамі не трэба ніколі.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў Вялікабрытаніі быў зарэгістраваны вельмі рэдкі ўдалы выпадак (усяго другі ў гісторыі) палявання насякомаеднай расліны на птушку. Першы быў адзначаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика