Цудадзейная сіла травы. 21.by

Цудадзейная сіла травы

20.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На славянскіх землях свята траў і кветак — Сёмуху, Зялёныя святкі — наладжвалі на сёмым тыдні пасля дня вясенняга раўнадзенства (21 сакавіка). З прыходам хрысціянства гэты дзень атрымаў назву Тройца і стаў святкавацца праз сем тыдняў пасля святкавання Вялікадня. Таксама, як хаты, вароты, калодзежы і г.д., храмы пачалі ўпрыгожваць галінкамі маладой бярозы, клёна, аерам і г.д.

 Дзень святкавання Купалля стаў асноўным святам у летнім цыкле. І нават сёння мы расказваем сваім дзецям і ўнукам паданне пра папараць-кветку.

 Лічылася, што на Купалле травы становяцца асабліва чарадзейнымі. Прычым травы валодаюць не толькі добрай (станоўчай), але і адмоўнай энергетыкай. З дапамогай адных траў можна паставіць на ногі паміраючага чалавека, а іншымі травамі — забіць, сурочыць чалавека і свойскую жывёлу, пасварыць людзей і г.д.

 Самымі цудадзейнымі травамі лічыліся адамава галава і пятроў крыж — ад усіх "пакут і хвароб".

 Народныя знахары былі ўпэўнены, што ў кожнага чалавека ёсць свая расліна-лекар. Яе можна знайсці толькі з дапамогай асабістай інтуіцыі. Для гэтага неабходна з усёй безлічы раслін абраць тую, якая вам бліжэй да сэрца, паважаць і даглядаць яе, і расліна ў цяжкі для вас час адкажа вам тым жа — дабрынёй і дапамогай (у гэтым выпадку "спрацуе" незразумелая вам боская сіла раслін і прынцып падабенства).

 Такую расліну можна знайсці неабавязкова ў садзе ці на агародзе, але нават і ў вашай гарадской кватэры.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На славянскіх землях свята траў і кветак — Сёмуху, Зялёныя святкі — наладжвалі на сёмым тыдні пасля дня вясенняга раўнадзенства (21 сакавіка). З прыходам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика