Смак провадаў лета
20.08.2011
—
Новости Общества
|
Яго можна адчуць на свяце "Спасаўка-ласаўка" Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту запрашае сумясціць тры святы ў адзін дзень — 21 жніўня. Тры летнія святы — тры Спасы — мы звычайна любім адчуваць на смак. 14 жніўня — Спас Мядовы, калі можна пакаштаваць асвечаную ў храме ваду, мёд і мак. 19 жніўня — свята Праабражэння Гасподня, якое называюць Яблычным Спасам. Звычайна ў гэты дзень асвячалі вінаград, а там, дзе ён не расце, — яблыкі. Але напрыканцы лета будзе і яшчэ адзін Спас — Хлебны: 29 жніўня адзначаецца Перанясенне Нерукатворнага вобраза Ісуса Хрыста. Звычайна да гэтага дня заканчваецца ўборка збожжа. Але часта можна чуць і яшчэ адну назву гэтага свята — Арэхавы Спас. Таму што паспяваюць арэхі. Як бачыце, гэтыя дні напрыканцы лета насычаныя рознымі смакамі, негледзячы на тое, што з 14 па 28 жніўня ідзе Успенскі пост, даволі строгі. Але ж прырода нам дапамагае сапраўды адчуць душэўны ўздым пасля таго, як мы пакаштуем спелыя дары лета. Вось і на свяце ў музеі ўсім павінна хапіць іх — яблыкаў, арэхаў, маку і мёду, свежага хлеба. Аднак усё гэта павінна быць асвечана — так і будзе! Таму што на тэрыторыі музея ёсць і беларускія цэрквы. Вось ля Свята-Пакроўскай царквы з вёскі Логнавічы набажэнства ў гэты дзень правядзе іерэй Антоній Пшанічны. Адтуль ахвотныя могуць адразу накіравацца на экскурсію "Пчалярства на Беларусі" і ацаніць вынаходніцтва нашых продкаў, якія здаўна навучыліся здабываць мёд і рабілі для гэтага розныя прылады. У народзе кажуць: "Хто рана ўстае — таму Бог дае". Дык вось у народным музеі больш пашчасціць тым, хто прыйдзе раней: з 10 гадзін падчас музейнай гульні "Пазнай Спас" можна будзе выйграць прызы. Дарэчы, і дзяцей збіраюцца заахвоціць конкурсам малюнкаў. Насамрэч гэты музей унікальны: ён даволі вялікі, і на ўвесь дзень кожны тут можа знайсці сабе занятак. Беларускія традыцыі святкавання Спасаў асвоіць, вырабы народных майстроў з гліны, саломы ці дрэва на памяць нагледзець ці проста весела пасядзець з сябрамі ў "Беларускай карчме". Ларыса ЦІМОШЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго можна адчуць на свяце "Спасаўка-ласаўка" Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту запрашае сумясціць тры святы ў адзін дзень — 21 жніўня. Тры летнія...
|
|