Бяздомныя жывёлы будуць шукаць гаспадароў у парку імя Горкага. 21.by

Бяздомныя жывёлы будуць шукаць гаспадароў у парку імя Горкага

20.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў сталічным парку імя Горкага пройдзе акцыя пад назвай "Давайце дапаможам ім разам", мэта якой — знайсці гаспадароў для бяздомных сабак і катоў. Дабрачыннае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня аховы бяздомных жывёл, з 13.00 да 17.00 правядзе грамадскае аб'яднанне "Эгіда".

— Мы прывязём больш за 100 катоў і сабак, і мінчане, а таксама госці горада змогуць выбраць сабе чатырохногага сябра, — распавядае старшыня праўлення ГААЖ "Эгіда" Наталля БЯЛЯНАВА. — Усе жывёлы прышчэпленыя і стэрылізаваныя, з пашпартамі. Шчаняты і кацяняты маюць даведку аб стане здароўя. Будучым гаспадарам трэба ўзяць з сабой пашпарт, ашыйнік і павадок для сабак альбо пераноску для катоў. Спадзяёмся, што ў гэты дзень бяздомных жывёл стане менш.

Акрамя таго, усіх наведнікаў чакае канцэртная праграма: на цэнтральнай сцэне парку выступяць зоркі беларускай эстрады, дзіцячая эстрадная студыя "Аванці". У праграме таксама спаборніцтвы сабак па аджыліці, танцы з сабакамі (фрыстайл), конкурс на лепшы касцюм сярод сабак. На працягу чатырох гадзін будзе працаваць палатка "Дапамога жывёлам", дзе можна будзе пакінуць усё, што неабходнае для ўтрымання бяздомных жывёл (кармы, амуніцыю, лекі, пераноскі, напаўняльнікі і г.д.). Ветурачы бясплатна правядуць кансультацыі.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў сталічным парку імя Горкага пройдзе акцыя пад назвай "Давайце дапаможам ім разам", мэта якой — знайсці гаспадароў для бяздомных сабак і катоў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика