ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

31.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будучы ацяпляльны сезон можа стаць самым цяжкім для Літвы

Апошнія два гады для большасці жыхароў Літвы былі самымі цяжкімі для выжывання за ўсе дваццаць гадоў незалежнасці. У гэтым упэўнены 42,4% удзельнікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага па замове часопіса "Вяйдас". Столькі ж людзей, як паказала апытанне, чакаюць, што найбліжэйшы час прынясе ім новыя выпрабаванні і цяжкасці. Больш за 80% рэспандэнтаў лічаць, што ў Літве наўмысна завышаны цэны на прадукты харчавання, амаль 70% лічаць празмернай плату за ацяпленне, больш за палову лічаць завышаным кошт на паліва. Паводле меркавання чвэрці апытаных, цэны на адзенне і абутак таксама неабгрунтавана завышаны.

Надыходзячы ацяпляльны сезон можа пабіць рэкорд цэн на ацяпленне з-за таго, што газ, які імпартуецца з Расіі, падаражэў на 20% з пачатку года. Новых рахункаў за ацяпленне з трывогай чакаюць найбольш сацыяльна неабароненыя пласты насельніцтва — людзі з мінімальнымі прыбыткамі, беспрацоўныя і пенсіянеры. Ім, як піша газета "Летувас жынес", можа не хапіць грошай на харчаванне. Ужо сёння людзі, якім складана аплачваць камунальныя паслугі, вымушаны мяняць сваё жыллё на меншае і таннейшае.

Берлін паставіў рэкорд па падпалах машын

З пачатку 2011 года ў Берліне ад падпалаў пацярпелі больш за 500 аўтамабіляў. Пра гэта паведамляе "Bеrlіnеr Mоrgеnроst" са спасылкай на даклад кіраўніка берлінскай паліцыі. Раней самым горшым лічыўся 2009 год, калі было падпалена каля 400 машын.

156 аўтамабіляў, як адзначаецца ў справаздачы, былі падпалены па палітычных матывах, пры гэтым пацярпелі яшчэ 93 аўтамабілі, прыпаркаваныя побач. Яшчэ 226 машын былі спалены без якой-небудзь палітычнай падаплёкі. Пры гэтым аказаліся пашкоджанымі 55 аўтамабіляў, што знаходзіліся побач.

Турцыя стала самай "смертаноснай" краінай для расійскіх турыстаў

Турцыя займае першае месца сярод замежных краін па колькасці загінулых на курортах турыстаў з Расіі. Сёлета ў гэтай рэспубліцы ахвярамі такога "адпачынку" сталі шэсць грамадзян РФ, паведамляюць інфармагенцтвы. Паводле меркавання галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача РФ Генадзя Анішчанкі, расіяне павінны "пераадолець самапрыніжальнае стаўленне да сябе" і адпачываць на айчынных курортах, а туркам давядзецца шукаць сабе іншых кліентаў.

Адразу за Турцыяй у "смяротным" спісе ідзе Тайланд, дзе за восем месяцаў загінулі тры чалавекі. На трэцім месцы — Індыя, дзе памерлі двое расіянін. Па звестках РСТ, за аналагічны леташні перыяд смяротных выпадкаў з расіянамі ў Турцыі адбылося яшчэ больш — 16. На другім месцы таксама быў Тайланд (4), на трэцім — Украіна (2).

Ваенныя самалёты сутыкнуліся ў небе над Шаўляем

Знішчальнік НАТА Mіrаgе са складу ВПС Францыі і вучэбна-баявы самалёт ВПС Літвы L-39 "Альбатрос" сутыкнуліся ў аўторак падчас вучэнняў у раёне базы авіяцыі літоўскай арміі недалёка ад горада Шаўляй.

"Пасля сутыкнення літоўскі самалёт упаў, пілоту ўдалося катапультавацца. Дэталі высвятляюцца, на месцы здарэння працуюць спецслужбы", — паведаміла кіраўнік дэпартамента па сувязях з грамадскасцю Мінабароны Літвы Рута Путнікенэ. Інцыдэнт адбыўся раніцай у аўторак недалёка ад возера Рэківа. Паводле інфармацыі выратавальнікаў, пасля сутыкнення французскі самалёт удалося пасадзіць, а літоўскі пілот прывадніўся на возера.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваенныя самалёты сутыкнуліся ў небе над Шаўляем Знішчальнік НАТА Mіrаgе са складу ВПС Францыі і вучэбна-баявы самалёт ВПС Літвы L-39 "Альбатрос" сутыкнуліся ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика