РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

31.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 верасня стаўка рэфінансавання — 27 працэнтаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб далейшым павышэнні стаўкі рэфінансавання — з 1 верасня яна павялічваецца на 5 працэнтных пунктаў і складзе 27 працэнтаў гадавых, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

"Такое павелічэнне стаўкі рэфінансавання абумоўлена неабходнасцю ўзмацнення грашова-крэдытнай палітыкі для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку і зніжэння інтэнсіўнасці росту цэн", — растлумачылі ў банку. Акрамя таго, павышэнне стаўкі рэфінансавання дасць магчымасць павялічыць памер кампенсацыі ўкладчыкам выдаткаў, звязаных з інфляцыйнымі працэсамі, а таксама стане дадатковым фактарам стрымлівання росту грашовага прапанавання.

"У рамках распрацаванага плана па выхаду на адзіны курс беларускага рубля і сацыяльнай абароны насельніцтва Нацыянальны банк сумесна з урадам працягне правядзенне скаардынаванай палітыкі для забеспячэння эканамічнай і фінансавай стабілізацыі ў краіне", — запэўнілі ў Нацбанку.

Мяса даражэе на 10%

З сённяшняга дня на 10% падаражэе ялавічына патушная (у паўтушах і чвэртках), свініна патушная (у тушах і паўтушах) першай, другой і трэцяй катэгорыі. Такім чынам, з 31 жніўня гранічныя максімальныя адпускныя цэны на гэтыя віды прадукцыі складуць 15 089 рублёў за кілаграм (ялавічына), 14548 рублёў за кілаграм (свініна 1 і 2 катэгорыі) і 13583 рублі за кілаграм (свініна 3 катэгорыі).

Зроблена гэта, як адзначаецца ў афіцыйным каментары Міністэрства эканомікі, па прапанове Мінсельгасхарча ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту мясной сыравіны, ліквідацыі дыспарытэту паміж цэнамі знешняга і ўнутранага рынка, а таксама для насычэння рынка рэспублікі мясам у неабходных аб'ёмах. Як паведамілі "Звяздзе" ў прэс-службе Мінэканомікі, па звестках Мінсельгасхарча (па стане на 26 жніўня) да гэтага падаражэння нявыгаднымі для вытворцаў былі і ялавічына, і свініна: пры продажы свініны на ўнутраным рынку яе рэнтабельнасць складала мінус 6,7%, а ялавічыны — мінус 27,8%. І вось павышэнне гранічных максімальных адпускных цэн з 31 жніўня робіць працу са свінінай для мясакамбінатаў ужо рэнтабельнай — плюс 7,6%. А вось ялавічына застаецца пакуль нерэнтабельнай — мінус 17,4%...

Павел БЕРАСНЕЎ.

У Мінску затрыманы злодзей, які прадстаўляўся газаўшчыком

У Фрунзенскім раёне сталіцы за кватэрныя крадзяжы затрыманы 29-гадовы мінчанін.

У кватэры мужчына пранікаў пад выглядам супрацоўніка газавай службы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Прычым гаспадароў не бянтэжыла, што такія візіты адбываліся пасля 8 гадзін вечара, а малады чалавек не меў нават спецыяльнай вопраткі. Мужчына заключаны пад варту, яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Кіроўца БМВ урэзаўся ў слуп і загінуў

У Мінску кіроўца БМВ наехаў на асвятляльную мачту і загінуў на месцы.

Як паведамляе ДАІ Мінгарвыканкама, 29 жніўня каля 3 гадзін 40 хвілін мужчына 1981 г.н. на аўтамабілі БМВ ехаў па вуліцы Ваўпшасава ў кірунку МКАД. Каля дома № 42 ён не справіўся з кіраваннем, наехаў на асвятляльную мачту. Выратавальнікі дасталі мужчыну, але, не прыходзячы ў прытомнасць, ён памёр.

Абставіны здарэння высвятляе ДАІ. Відавочцы растлумачылі, што машына наехала на мокры "ляжачы паліцэйскі", пасля чаго яе занесла на слуп. Вядома таксама, што перад ДТЗ кіроўца БМВ не спыніўся па патрабаванні інспектара ДАІ на вуліцы Даўгабродскай.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 верасня стаўка рэфінансавання — 27 працэнтаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб далейшым павышэнні стаўкі рэфінансавання — з 1 верасня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика