Сузор'е беларусаў свету. 21.by

Сузор'е беларусаў свету

31.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навумавец Антон Рыгоравіч

[2.1.1936, в. Рудка Пінскага пав. Палескага ваяв., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл.]

Фізік-матэматык, грамадскі дзеяч, прафесар (1984), доктар фізіка-матэматычных навук. Член-карэспандэнт НАН Украіны (1990), акадэмік НАН Украіны (1997), Сорасаўскі прафесар (1997). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1988) і Украіны (1997), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1995).

А. Навумавец паходзіць з беларускай сям'і, яго бацька быў настаўнікам пачатковай школы. У 1952 г. з сярэбраным медалём скончыў сярэднюю школу г. Іванава Брэсцкай вобл. Вучыўся на радыёфізічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. Пасля яго заканчэння (1957) працаваў у Інстытуце фізікі НАН Украіны ў Кіеве. З 1981 г. — загадчык аддзела фізічнай электронікі гэтага інстытута. У 1972—1993 гг. быў адказным сакратаром рэдкалегіі "Украинского физического журнала", уваходзіў у склад рэдкалегіі, з'яўляўся таксама членам міжнародных рэдакцыйных радаў часопісаў "Физика низких температур" (Украіна), "Physіcs of Low-Dіmensіonal Structures" (Расія), "Surface Scіence" (Галандыя), "Progress іn Surface Scіence" (ЗША), "Journal of Physіcs D: Applіed Physіcs" (Англія). З 1983-га па 1998 г. быў намеснікам акадэміка-сакратара Аддзела фізікі і астраноміі НАН Украіны. У 1998 г. выбраны акадэмікам-сакратаром.

А. Навумавец — вядомы вучоны ў галіне фізікі паверхні цвёрдых цел і фізічнай электронікі. Ім адкрыты шэраг новых з'яў у звыштонкіх плёнках, якія маюць таўшчыню ў адзін атамны слой. З'яўляецца аўтарам і сааўтарам каля 150 навуковых даследаванняў, у тым ліку 2 манаграфій. Адна з іх — "Двухмерныя крышталі" (Кіеў, 1988) — з'яўляецца першай у свеце манаграфіяй, спецыяльна прысвечанай плоскім (двухмерным) крышталям. А. Навумавец апублікаваў шмат аглядных артыкулаў па розных пытаннях фізікі паверхні ў часопісах "Успехи физических наук", "Физика низких температур", "Sovіet Scіentіfіc Revіews", "Surface Scіence Reports", "Contemporary Physіcs", "Chemіcal Physіcs of Solіd Surfaces", зборніку "Solіtons" і інш. Яго працы шырока цытуюцца ў літаратуры, у тым ліку і ў базавых падручніках па фізіцы паверхні, выдадзеных у ЗША і ФРГ. Ён выступаў з дакладамі на многіх аўтарытэтных міжнародных канферэнцыях. А. Навумавец выкладае ў Кіеўскім універсітэце. Сярод яго вучняў — 3 дактары і 8 кандыдатаў навук.

Вядучыя рубрыкі Святлана Карпучок і Яраслаў Мальдзіс.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навумавец Антон Рыгоравіч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика