Дом творчасці пісьменнікаў, дзе працаваў Колас, выстаўлены на аўкцыён. 21.by

Дом творчасці пісьменнікаў, дзе працаваў Колас, выстаўлены на аўкцыён

03.09.2011 16:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дом творчасці пісьменнікаў, дзе працаваў Колас, выстаўлены на аўкцыён

Белсат
На аўкцыён выстаўлены Дом творчасці пісьменнікаў, дзе Колас працаваў над паэмаю “На шляху волi”, рэдагаваў трылогію “На ростанях”.

Фота: belsat.eu
Фота: belsat.eu

Дзяржаўнае прадпрыемства ААТ “Менскрамбуд” выстаўляе двухпавярховы дом адпачынку на продаж за 14 млрд руб. Прычына – няма сродкаў, каб падтрымліваць будынак у належным стане. Адказны за правядзенне аўкцыёну мяркуе, што “будынак не мае гістарычнай каштоўнасці, таму яго свабодна выставілі на продаж”.

З ім не пагаджаецца сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч: “Відавочна, што гэта культурная спадчына – у гэтую сядзібу прыязджалі найлепшыя беларускія пісьменнікі: Янка Маўр, Максім Танк, Міхась Лынькоў. Разам з сем’ямі яны адпачывалі тут, працавалі над сваімі творамі”.

Якуб Колас звычайна размяшчаўся ў пакойчыку на першым паверсе. І працаваў тут над паэмаю “На шляху волi”, трылогіяй “На ростанях”. “Чаго чакаць ад уладаў, якім няма ніякай справы да культуры і наагул да свайго народу? Цяпер будуць усё распрадаваць, бо няма грошай: вунь які курс долара. Распрадаюць нашую спадчыну і набіваюць свае кішэні”.

Дарэчы, у Доме пісьменнікаў імя Якуба Коласа да таго, як з’явіўся Дом творчасці ў Іслачы, збіраліся беларускія літаратары. Пра гэта паведаміў старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. “Але месца там усім не хапала, таму было загадана пабудаваць новы дом адпачынку”. Дарэчы, будынак у Іслачы таксама больш не належыць пісьменнікам. Тры гады таму яго прадалі за 3,5 млрд руб.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На аўкцыён выстаўлены Дом творчасці пісьменнікаў, дзе Колас працаваў над паэмаю “На шляху волi”, рэдагаваў трылогію “На ростанях”. Фота: belsat.eu Дзяржаўнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика