ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

22.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Іспаніі звальняюць настаўнікаў. Дзясяткі тысяч пратэстуюць

Больш за 90 тыс. іспанцаў выйшлі на вуліцы Мадрыда, каб выказаць свой пратэст супраць скарачэнняў у сферы адукацыі, якія ўлады праводзяць у рамках прынятых раней антыкрызісных мер, паведамляюць інфармагенцтвы.

Скарачэнне, якім абурыліся маніфестанты, прадугледжвае звальненне больш за 3 тыс. педагогаў. Акрамя таго, чыноўнікі плануюць змяніць і графік працы настаўнікаў, якія застануцца. Па задуме сталічных улад, час, які кожны настаўнік сярэдняй школы павінен штотыдзень прысвячаць заняткам з вучнямі ў класе, павялічыцца з 18 да 20 гадзін у тыдзень. Пры гэтым працягласць працоўнага тыдня настаўнікаў застанецца ранейшай — 37,5 гадзіны. Распрацоўшчыкі рэформы лічаць, што звальненне часткі педагогаў і ўзмацненне эксплуатацыі астатніх дазволіць мадрыдскаму бюджэту зэканоміць амаль 80 млн еўра. Раней мадрыдскія настаўнікі ўжо выходзілі на акцыі пратэсту 7 і 14 верасня. У першай маніфестацыі ўдзельнічалі каля 10 тыс. чалавек, у другой, паводле розных звестак, — ад 30 тыс. да 50 тыс.

Цяперашні страйк школьных настаўнікаў падоўжыцца і 22 верасня. На працягу ўсяго гэтага часу будуць працаваць толькі школы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. У астатніх навучальных установах будуць прысутнічаць толькі дырэктары і адміністрацыя. Да мадрыдскага страйку далучыліся і педагогі з іншых іспанскіх рэгіёнаў — Галісіі, Касцільі-ла-Манчы, Навары, Андалусіі, Экстрэмадуры.

У Кабуле забіты былы прэзідэнт Афганістана

У выніку тэракту ў Кабуле ўчора быў забіты былы прэзідэнт Афганістана Бурханудзін Рабані, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле папярэдніх звестак, выбуховая прылада была прыведзена ў дзеянне тэрарыстам-смяротнікам побач з домам экс-прэзідэнта, дзе ў момант выбуху Рабані сустракаўся з двума прадстаўнікамі руху "Талібан".

У сувязі з гэтым прэзідэнт Афганістана Хамід Карзай адмяніў свой візіт у ЗША, дзе павінен быў прыняць удзел у пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН. Даведаўшыся пра смерць Рабані, ён аддаў загад развярнуць свой самалёт і вярнуцца ў Кабул.

Латвійскім неграмадзянам прапанавалі прызнаць сябе "нашчадкамі акупантаў"

Прафесар Латвійскага ўніверсітэта Інэсіс Фелдманіс заявіў, што значнай часткі жыхароў Латвіі варта прызнаць сябе "нашчадкамі акупантаў". Пра гэта паведамляе DЕLFІ.

Каго менавіта Фелдманіс меў на ўвазе, не ўдакладняецца. Відавочна, што гаворка ідзе, у прыватнасці, пра латвійскіх неграмадзян. Усяго ў рэспубліцы пражываюць каля 300 тысяч неграмадзян: гэты статут маюць як тыя, хто пасяліўся ў Латвіі ў савецкія часы, так і іх дзеці, якія нарадзіліся ў Латвіі і не атрымалі грамадзянства рэспублікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Іспаніі звальняюць настаўнікаў. Дзясяткі тысяч пратэстуюць Больш за 90 тыс. іспанцаў выйшлі на вуліцы Мадрыда, каб выказаць свой пратэст супраць скарачэнняў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика