Многія незадаволены якасцю безнаяўных плацяжоў. 21.by

Многія незадаволены якасцю безнаяўных плацяжоў

22.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У першыя два кварталы 2011 года Нацыянальны банк Беларусі праводзіў апытанне насельніцтва аб выкарыстанні сродкаў ажыццяўлення безнаяўных рознічных плацяжоў. Гэта было зроблена з мэтай пашырэння банкаўскіх плацежных паслуг і павышэння іх якасці. Цяпер Нацбанк апублікаваў вынікі апытання.

Анкетаванне паказала, што для 85% рэспандэнтаў выкарыстанне пластыкавых картак, электронных грошай, тэхналогій інтэрнэт-банкінга, мабільнага банкінга з'яўляецца неабходным. У прыватнасці, 96% апытаных выкарыстоўваюць пластыкавыя карткі, 43% — інтэрнэт-банкінг, 24% — мабільны банкінг, 9% — электронныя грошы. Аднак толькі 10% удзельнікаў анкетавання ацэньваюць якасць такіх банкаўскіх паслуг як высокую, 80% лічаць, што якасць сярэдняя, а яшчэ 10% — нізкая. Рэспандэнты вельмі скардзіліся на недастатковую развітасць сетак плацежных тэрміналаў, інфакіёскаў, банкаматаў, на іх жа часты нерабочы стан, на недастатковую кваліфікацыю работнікаў сферы гандлю і паслуг пры выкарыстанні тэрмінальнага абсталявання, на доўгі час злучэння з банкам і шмат іншага.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, галоўны банк краіны прыняў да ведама вынікі апытання і рэкамендаваў банкам сумесна з прадпрыемствамі гандлю, сэрвісу, якія яны абслугоўваюць, прыняць захады па вырашэнні ўсіх азначаных праблем.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першыя два кварталы 2011 года Нацыянальны банк Беларусі праводзіў апытанне насельніцтва аб выкарыстанні сродкаў ажыццяўлення безнаяўных рознічных плацяжоў. Гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика