Затрыманы непрацуючы мінчанін, які збіў выхаванцаў дзіцячага садка
23.09.2011
—
Новости Общества
|
Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы раней судзімы за забойства жыхар сталіцы, які збіў выхаванцаў дзіцячага садка. Напярэдадні днём ён зайшоў на гульнявую пляцоўку дзіцячай дашкольнай установы № 26 і пачаў збіваць дзяцей 5—6 гадоў. Выхавальнікі не змаглі заступіцца за малых, бо зламыснік пагражаў ім пнеўматычнай зброяй. Адміністрацыя ўстановы, пачуўшы дзіцячыя крыкі і плач, выклікала міліцыю. Падчас затрымання хуліган аказаў супраціўленне супрацоўнікам праваахоўных органаў. Затрыманы — жыхар сталіцы 1970 года нараджэння — знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Зараз у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа. За хуліганства і пагрозы выхавальнікам пнеўматычным пісталетам яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Яўген АЛЕЙНІК, "Мінск—Навіны". "Мінск—Навіны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы раней судзімы за забойства жыхар сталіцы, які збіў выхаванцаў дзіцячага садка. Напярэдадні днём ён зайшоў на гульнявую пляцоўку...
|
|