Раўнаважны курс — у кастрычніку. 21.by

Раўнаважны курс — у кастрычніку

23.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як ужо паведамляла "Звязда", віцэ-прэм'ер Сяргей Румас заявіў, што плануецца павышэнне з 1 кастрычніка 2011 года тарыфнай стаўкі першага разраду. Аднак ён падзяліўся не толькі гэтай навіной. Ён расказаў аб некаторых планах урада на будучыню: "Думаю, падаткаплацежнікам будзе цікава ведаць, што ў межах удасканалення падатковай сістэмы на 2012 год плануецца змяншэнне стаўкі падатку на прыбытак. Канкрэтны памер пакуль вылічваецца, але тое, што памяншэнне будзе, не выклікае сумненняў", — сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Размова таксама ішла аб індэксацыях. "Павелічэнне рознічных цэн з'яўляецца вымушаным захадам, — стаў тлумачыць Сяргей Румас. — У гэтых умовах урад ставіць перад сабой задачу не дапусціць зніжэння рэальных даходаў насельніцтва. Для гэтага з бюджэту ажыццяўляецца выплата індэксацый. За жнівень яна будзе складаць 244 тысячы рублёў". Працягваючы тэму росту цэн, чыноўнік выказаў сваё асабістае меркаванне наконт выраўноўвання цэн з Расіяй: "Я прытрымліваюся таго пункту гледжання, што поўнага выраўноўвання цэн з Расійскай Федэрацыяй не павінна быць".

Сярод іншага, намеснік прэм'ер-міністра закрануў тэму знешнегандлёвага сальда. "У ліпені сальда было станоўчым — плюс 380 млн долараў ЗША, — сказаў ён. — Апошні раз такое было ў 2005 годзе. Мяркуецца, што станоўчая дынаміка ў знешнім гандлі захаваецца і ў жніўні, — гэта можа быць плюс 200 млн долараў ЗША".

Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны расказаў аб стане спраў на валютным сегменце рынку:

— За першыя шэсць дзён функцыянавання дадатковай сесіі аб'ём таргоў вырас прыкладна ў 9 разоў: з 8 млн долараў да 68 млн у дзень, — заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Пасля прадстаўнік галоўнага банка краіны запэўніў усіх, што Нацыянальны банк на таргах дадатковай сесіі валютна-фондавай біржы не праводзіў ніякіх інтэрвенцый на продаж сваіх рэзерваў для стымулявання прапановы, а, наадварот, ажыццяўляў апошнія тры дні інтэрвенцыі на куплю валюты з мэтай таго, каб "узмацненне беларускага рубля адбывалася паступова ў межах тых тэрмінаў, якія былі абмеркаваны з урадам".

Тарас Надольны падкрэсліў, што аб'ём прапановы на валютным рынку з боку насельніцтва значна павялічыўся, і сёння ён перавышае попыт прыкладна ў дзесяць разоў. Дарэчы, паводле папярэдніх звестак за 14—19 верасня, чысты продаж насельніцтвам замежнай валюты склаў каля 108 млн долараў ЗША.

Аднак прадстаўнік Нацбанка ўпэўнены, што пакуль "ніхто не дасць дакладнага значэння раўнаважнага курсу, да якога мы ідзём". На яго думку, дакладна можна сказаць толькі тое, што раўнаважны курс знаходзіцца дзесьці паміж афіцыйным і рынкавым. А тэрмін выхаду на адзіны курс агучыў Сяргей Румас: "Я думаю, што калі ўсё пойдзе па плане, то ў кастрычніку мы зможам пакончыць са шматлікасцю курсаў".

Асаблівасцямі палітыкі Нацбанка пры новым курсе Надольны таксама падзяліўся: "Пры новым курсе рыначныя фактары ўсё роўна будуць прэваліраваць. Нацбанк будзе толькі маніторыць сітуацыю і не дапускаць залішняга ўзмацнення альбо паслаблення беларускага рубля".

Не засталася незакранутым і вельмі цяжкае для многіх людзей пытанне росту ставак па крэдытах. "Зразумела, высокія стаўкі па дэпазітах з'яўляюцца сур'ёзнай нагрузкай на фізічных асоб, якія ўзялі крэдыты, — канстатаваў Тарас Надольны. — Аднак Нацбанк праводзіць рэкамендацыйную палітыку ў дачыненні банкаў, каб яны ўсё ж такі гібка адносіліся да фарміравання працэнтных ставак па крэдытах для фізічных асоб. Шмат хто да гэтага прыслухоўваецца і фарміруе стаўку па крэдыце па сярэднім паміж былой і цяперашняй стаўкай узроўні".

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо паведамляла "Звязда", віцэ-прэм'ер Сяргей Румас заявіў, што плануецца павышэнне з 1 кастрычніка 2011 года тарыфнай стаўкі першага разраду. Аднак ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика